2014-09-19 19:33:28
Разное

Мова Cup. Удзельнічаем разам  

Мова Cup. Удзельнічаем разам28 верасня ў Мінску, у спартыўным комплексе РЦАПа па лёгкай атлетыцы (вул. Каліноўскага, 111) адбудзецца нацыянальны спартыўны фестываль "Мова Cup", які яшчэ не меў аналагаў у гісторыі беларускага спорту.

Уся плошча комплексу будзе аддадзена мінчанам і гасцям сталіцы, якія прымуць удзел у спаборніцтвах па шматлікіх відах спорту. Ідэя фестывалю належыць групе зорных беларускіх атлетаў з вядомага дабрачыннага праекта "Мары збываюцца". Адзін з хэдлайнераў "Мова Cup" Аляксандра Герасiменя ўжо не першы раз спрабуе сабраць на адзiнай пляцоўцы зорак беларускага спорту i звычайных беларусаў — балельшчыкаў i аматараў здаровага ладу жыцця.

На гэта раз Аляксандра i кампанiя зробяць усё, каб усе знайшлi сабе справу па iнтарэсах. Адны пазмагаюцца за прызы ад шматлікіх спонсараў у камандных дысцыплінах, другiя наведаюць паказальныя спаборніцтвы ў індывідуальных і, пэўна, запішуць сваё дзiця ў тую секцыю, якая спадабаецца яму больш за іншыя. Альбо самi паспрабуюць сілы ў разнастайных тэстах у тых цi iншых відах.

Галоўны прыз, усталяваны Міністэрствам спорту і турызму, атрымае каманда, якая дасягне лепшых паказчыкаў у шасцi відах спаборніцтваў: міні-футболе, стрытболе, плаваннi, легкай атлетыцы, бадмінтоне і гіравым спорце.

Адправіць заяўку на міні-футбол (з назвай каманды, кантактным тэлефонам капітана і складам не менш за 5 гульцоў) можна тут
Стрытбол (3 гульцы) — тут
Лёгкая атлетыка (эстафета 4 па 400 метраў) — тут
Плаванне (эстафета 4 па 50 метраў), бадмінтон (2 гульцы) і гіравы спорт (2 чалавекі) — тут і тут.

Трэба адзначыць, што колькасць каманд у першых двух дысцыплінах абмежавана — 32, таму лепш зрабіць гэта як мага раней.

Зразумела, праграма спаборніцтваў шасцю відамі на абмяжоўваецца. Напрыклад, лёгкая атлетыка дасць магчымасць паспрабаваць сілы ў штурханні ядра і скачках у даўжыню, а таксама ў кіданні мабільных тэлефонаў і ў бегу на 50 метраў (гэта будзе мужчынская дысцыпліна — с жанчынай на плячах). Запісацца для ўдзелу можна будзе непасрэдна на месцы — рэгістрацыя пачнецца а 10 гадзіне ранiцы на стадыёне.

Таксама ўсе жадаючыя змогуць адчуць сябе членамi зборнай па акадэмічнаму веславанню — федэрацыя ўсталюе грабныя трэнажоры, і выкананне адпаведнага нарматыву не застанецца без прызоў.

А яшчэ можна будзе прыняць удзел у сеансе адначасовай гульні супраць членаў нацыянальнай зборнай краіны па шахматах — запіс тут і пабалець за ўдзельнікаў Кубка Мінска па настольным хакеi. Зразумела, жадаючыя могуць пазнаёміцца з сакрэтамі гэтай гульні бліжэй. Таксама пройдуць паказальныя выступленні федерацыі стрытваркаута.

У спартыўных залах комплекса можна будзе здаць тэст у секцыю мастацкай гімнастыкі і паназіраць за спаборніцтвамі юных барцоў, а таксама запісаць "на спорт" свайго сына альбо дачку.

Cпадзяёмся, 28 верасня ўсе атрымаюць задавальненне ад спорту і роднай мовы. Напэўна, вы ўжо зразумелі, што ў гэты дзень мы будзем старацца размаўляць на матчынай мове. Вядома, гэта няцяжка, калі ты сапраўдны беларус. А мы, здаецца, усё ж сапраўдныя. І павінны быць разам — хаця б адзін раз у год.

Бадмінтон. Запiс скончаны
Мова Cup

Мова cup





Комментарии (47)

Arseny 23 Сен 2014 11:06
"ельцин" писал(а):
крумкачы участвуют!! )) все призы заберем!"


но но.
от нас тоже заявка ушла. Постараемся чтобы Крумкачам достался приз зрительских симпатий.
взгляд из Орши 23 Сен 2014 09:37
да ради бога. кто ж против.
Тихонов 23 Сен 2014 01:11
Я бы предложил собрать команду Крымнаш против Героямслава)
ельцин 23 Сен 2014 00:08
ущербные и здесь сумели говна намешать.
организовали бы лучше команду какую для участия..
а идея фестиваля отличная! крумкачы участвуют!! )) все призы заберем!
nedomanski 20 Сен 2014 23:01
"dimos77" писал(а):
могли позволить и на 2-3 полосы напечатать постановлений и материалов,да еще и на белмову перевести,чтобы понятнее было людям,и люди читали,развивались"

Людзі чыталі тую лухту? Не смяшыце мяне))
Цитата:
"Ага,Наша Нива очень разносторонний ресурс с миллионами уникальных посетителей"

Які сэнс зацыклівацца на адным гэтым рэсурсе? Можна выбраць на любы густ. У тым ліку і вам. Вось гэтага ў савецкі час і не было. Адчуваеце розніцу?