2014-09-23 22:53:12
Разное

"Мова Cup". На гэтым месцы павінны быць вы!

"Мова Cup". На гэтым месцы павінны быць вы!У кавярні "Ракаўскі Бровар" зоркі айчыннага спорту Аляксандра Герасіменя і Віталь Радзівонаў яшчэ раз паспрабавалі пераканаць усіх прыняць удзел у нацыянальна-спартыўным свяце "Мова Cup". У нядзелю, 28 верасня, на Каліноўскага, 111 а 10-й гадзіне раніцы распачнецца вялікі форум, які ячшэ не ведала ні беларуская сталіца, ні ўся краіна. Самае прыемнае, што ў вас яшчэ ёсць шанец стаць часткай свята!

Каб стаць удзельнікам "Мовы Cup", неабходна выканаць дзве ўмовы: размаўляць у гэты дзень па-беларуску і зарэгістравацца ў адну ці некалькі секцый. Для гэтага цісніце па цікавай спасылцы і пакідайце заяўку.

Адправіць заяўку на міні-футбол (з назвай каманды, кантактным тэлефонам капітана і складам не менш за 5 гульцоў) можна тут
Стрытбол (3 гульцы) — тут
Лёгкая атлетыка (эстафета 4 па 400 метраў) — тут
Плаванне (эстафета 4 па 50 метраў), бадмінтон (2 гульцы) і гіравы спорт (2 чалавекі) — тут і тут.
Шахматы (індывідуальны залік)— тут

Адзначым, что на турнір па міні-футболе, стрытболе і бадмінтоне засталося зусім мала вольных месцаў, таму спяшайцеся, колькасць каманд абмежавана. Не саромейцеся ўдзельнічаць у плаванні, тым больш, што куратарам і суддзёй выступіць сама Аляксандра Герасіменя. Ад вас патрабуецца праплыць усяго 50 метраў вольным стылем у складзе каманды.

Акрамя прапанаваных відаў у нядзелю на Каліноўскага, 111 будзе шмат цікавага. Напрыклад, турнір па кіданню мабільных тэлефонаў. Не ведаеце, куды прыстасаваць старую трубку — кідайце яе як мага далей. Зможаце перамагчы — атрымаеце новенькі гаджэт ад спонсараў. Плануецца прышпільны спрынтарскі забег, падчас якога моцныя і мужныя мужчыны будуць вымушаны бегчы некалькі дзесяткаў метраў са сваей жанчынай на плячах. Вось і зразумееце, колькі навокал моцных і мужных.

"Мова Cup"
Арганізатары "Мова Cup"

Нагадаем, што сярод удзельнікаў ужо ёсць вядомыя прозвішчы, а свае каманды выставілі футбольны клуб "Крумкачы", супрацоўнікі "Прэсбола", "Беларусбанка", "Санта-Брэмар", "Трайпл", Мінспорта, некаторыя амбасады і іншыя.

Галоўны натхняльнік мерапрыемства Аляксандра Герасіменя не толькі твар свята, але і асноўная рухаючая сіла. Чэмпіёнка свету лічыць, што прыйшоў час адраджаць беларускую самасвядомасць і ўспамінаць пра мову і карані. І не трэба для гэтага вялікіх рэформаў і загадаў, дастакова пачаць хаця б вось з такога спартыўнага форуму. Дарэчы, ужо ў нядзелю можа здзейсніцца мара Герасімені, і яна нарэшце зможа ўбачыць спартыўных чыноўнікаў у спартыўнай форме. Ёй вельмі цікава. Між іншым, нам таксама. Аляксандра лічыць, што тысяча ўдзельнікаў — і свята можна лічыць паспяховым. Па вялікім рахунку, няўжо ў дзьвухмільённай сталіцы не збярэцца тысяча чалавек, каб самім атрымаць асалоду і разам з тым зрабіць шчаслівай Герасіменю? Упэўнена, збярэцца.

Александра Герасименя
Аляксандра Герасіменя запрашае на "Мова Cup"

Віталь Радзівонаў, якому вельмі пасуе светлая цішотка, адзначыў, што "Мова Cup" ствараецца дзеля моладзі: "Спадзяюся, такім чынам мы зможам звярнуць увагу нашай моладзі на праблемы нацыянальных мовы i культуры". І паабяцаў, што ў нядзелю будзе разам з усімі на нацыянальна-спартыўным свяце і, калі атрымаецца, возьме ўдзел у некаторых секцыях. Больш такого, магчыма, што Віталь будзе не адзін, а з іншымі футбалістамі БАТЭ.

Виталий Родионов
Віталь Радзівонаў запрашае на "Мова Cup"

Нават калі вы апошні раз размаўлялі на мове ў школе і не здолелі сабраць каманду для бадмінтона ці гір, не сумуйце, а лепш прыходзьце ў нядзелю 28 верасня на Каліноўскага, 111 а 10-й гадзіне. У вас будзе шанец далучыцца да агульнага свята!



Комментарии (7)

Khimik-SKA 24 Сен 2014 10:09
"czesare" писал(а):
"Khimik-SKA" писал(а):
czesare, ну ты сравнил. Мы на форуме просто общаемся, а вот этот текст - работа журналиста. Плохая работа, получается."

Плохая работа, это не то, что ты хотел сказать, упрекая людей в плохом знании языка."


А в другой новости, например - ошибка, а не опечатка.
czesare 24 Сен 2014 10:03
"Khimik-SKA" писал(а):
czesare, ну ты сравнил. Мы на форуме просто общаемся, а вот этот текст - работа журналиста. Плохая работа, получается."

Плохая работа, это не то, что ты хотел сказать, упрекая людей в плохом знании языка.
Khimik-SKA 24 Сен 2014 10:01
czesare, ну ты сравнил. Мы на форуме просто общаемся, а вот этот текст - работа журналиста. Плохая работа, получается.
czesare 24 Сен 2014 09:58
"Khimik-SKA" писал(а):
Цитата:
"Плануецца прышпільны спрынтарскі забег, падчас якога моцныя і мужныя мужчыны будучь вымушаны бегчы некалькі десяткаў метраў са сваей жанчынай на плячах."


В каждой новости о Мове Кап - ошибки. Плохо еще знаете мову)"


Это опечатка, а не ошибка.А у тебя ошибка в твоем русском языке. Ты в предложении "В каждой новости о Мове Кап - ошибки" совершенно не к месту поставил дефис.
Khimik-SKA 24 Сен 2014 09:05
Цитата:
"Плануецца прышпільны спрынтарскі забег, падчас якога моцныя і мужныя мужчыны будучь вымушаны бегчы некалькі десяткаў метраў са сваей жанчынай на плячах."


В каждой новости о Мове Кап - ошибки. Плохо еще знаете мову)