2020-08-06 23:42:38
Дайджест

Сяргей Кайко: ці будзе Віталь Лiсаковiч гуляць у Маскве?

Сяргей Кайко: ці будзе Віталь Лiсаковiч гуляць у Маскве?Бадай, нядаўна прыляцела самая ашаламляльная навіна гэтага беларускага футбольнага года. Нападаючы Віталь Лісаковіч хутка пакіне салігорскі «Шахцёр», а ў новым сезоне будзе гуляць за маскоўскі «Лакаматыў».

Адзін з мацнейшых клубаў Расіі, трохразовы чэмпіён РФ і васьміразовы ўладальнік Кубка краіны. Для нашага хлопца ўжо гатовы чатырохгадовы кантракт, кошт трансфера, паводле некаторых ацэнак, складае 1 мільён еўра.

Так, па сённяшніх мерках гэта сенсацыя. Прайшлі часы, калі беларускія футбалісты ехалі ў Маскву ды Кіеў шчыльнымі радамі і грымелі на палях суседніх краін. Рэчышча даўно высахла, і адзінкавыя выпадкі такіх прэстыжных міграцый мы ўжо сустракаем з аркестрам. На пачатку года так было з экс-«энергетыкам» Іллёй Шкурыным, які неспадзявана працаўладкаваўся ў ЦСКА, а цяпер яго шлях паўтарае яшчэ адзін малады ды перспектыўны беларус.

Віталю Лісаковічу 22 гады. Ён нарадзіўся ў Мінску, але сталеў ва Уздзе. Калі вы пагугліце, то лёгка знойдзеце звесткі пра няпросты жыццёвы шлях юнака — няпоўная сям’я, выхаванне ў дзядулі з бабуляй, два малодшыя браты. Праз гэта ў Віталя сфарміраваўся даволі складаны характар, але трэнеры сыходзяцца ў думцы, што менавіта гэтыя абставіны дапамаглі хлопцу прабіцца ў спорце.


Ён прабіваўся доўга — цераз «Шахцёр», розныя харвацкія каманды, куды яго «здавалі» ў арэнду, праз частыя траўмы. Наперад рухаў бясспрэчны талент ды прыродная ўпартасць. Гэта і прывяло да сёлетняга ўзлёту. У бягучым чэмпіянаце Беларусі Лісаковіч згуляў 18 матчаў, у якіх забіў 9 галоў і аддаў 4 галявыя перадачы. Файная статыстыка і самабытная тэхніка не засталіся не заўважнымі за мяжой. Бачыць маладога форварда ў сваім складзе хацелі шматлікія клубы, і не толькі ў Расіі. Віталь выбраў «Лакаматыў» — ці не самы амбіцыйны варыянт з тых, што меў.

Але ці будзе гуляць у Маскве? Апошнім часам у расійскай прэм’ер-лізе беларусам цяжка. Вялікая канкурэнцыя прыбівае да зямлі і прывязвае да лаўкі запасных, як тое адбылося з тым жа Шкурыным. Паглядзім — магчыма, гэты прыклад стане выключэннем з правілаў.

Сяргей Кайко



Комментарии (6)

flexchill 07 Авг 2020 14:48
Что уж штутгарт- в баварию, а лучше в сити, там один габи жезус, агуеро хочет свалить, глядишь и подсидит бразильца
Ігар-65 07 Авг 2020 14:05
Лучше бы он в "какой-нибудь" Штутгарт перешел...
flexchill 07 Авг 2020 01:46
Ну возможно у нас разное ранжирование команд. В моем представлении топ 2 команда шестого чемпионата Европы это топ клуб, для белорусских реалий в особенности?. Еще вопросы? Или у вас есть объективный список? Вываливайте, будет очень интересно посмотреть, особенно из футбольной столицы)))))))
Dima F.C.B.B. 07 Авг 2020 01:36
Цитата:

Просто рад, что у белоруса появилась возможность поиграть в топ клубе Европы. Остальное в руках Виталия. Желаю ему успехов, главное работать на износ, спорт он такой, да.

c каких пор это днище -- топ клуб европы?))
Иностранец ВасилийФедоров 07 Авг 2020 01:29
Мне цiкава, наколькi складаны гэты зварот да роднай мовы для Сяргея Мiхайлавiча? Здаецца, губляецца нешта нетрывiяльнае у яго стылi. У бездакорным стылi, калi ён пiша на рускай мове.