2020-09-15 16:53:17
Дайджест

Елена Левченко: белорусские женщины заслуживают восхищения

Елена Левченко: белорусские женщины заслуживают восхищенияТытулаваная беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка — адна са спартоўцаў, якія адкрыта выступілі супраць прызнаньня вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і таго тэрору з боку сілавікоў, што пачаўся на вуліцах Беларусі пасьля 9 жніўня. У вялікім інтэрвію праекту "Морква" яна расказала Каці Маркоўскай, чаму ходзіць на ўсе мірныя маршы, і чым спартоўцам пагражаюць за гэта.

Алена Леўчанка ня згодная з тэзай "спорт па-за палітыкай" і кажа, што сваімі дасягненьнямі гадамі стварала добры імідж дзяржаве, які чыноўнікі ад спорту заўсёды імкнуліся выкарыстаць на сваю карысьць.

Баскетбалістка, вядомая ў мінулым яшчэ і шчырай фатасэсіяй з афіцыйным чырвона-зялёным сьцягам, кажа, што цяпер ня супраць зрабіць нешта падобнае зь бел-чырвона-белым, які лічыць сапраўдным сымбалем Беларусі.

0:00 — Пра што гаварылі
0:56 — Пра адваката і вулічныя мірныя маршы
3:00 — Пра страх і рэпрэсіі
10:00 — Спорт, палітыка і чыноўнікі
25:45 — Сацыяльны кантракт беларускіх спартоўцаў зь дзяржавай
31:40 — Чаму маўчыць хакей
32:28 — Бел-чырвона-белы і чырвона-зялёны
36:45 — Ціск на спартоўцаў, якія выступілі супраць рэпрэсій
40:20 — Пра Прэсбол і Tribuna.by
42:00 — Роля жанчын у пратэстах
43:40 — БЛІЦ



Комментарии (0)