Лента новостей

Баскетбол. Ганна Лапо: у "Цмоках" мару стаць лепш  

2016-06-01 19:46:47

Пасля падпісання першага прафесійнага кантракта ў кар'еры цэнтравая жаночай каманды "Цмокі-Мінск" Ганна Лапо распавяла клубнай прэс-службе пра свае адчуванні ад пераходу ў стан "драконаў", а таксама падзялілася марамі адносна будучыні ў камандзе.

Што для цябе значыць пераход у такой клуб як "Цмокі-Мінск"?
Перш за ўсё, гэта пераход у прафесійны жаночы баскетбол. Гэта значыць на самы сур'ёзны і высокі ўзровень, дзе неабходна ўжо не толькі вучыцца ў дасведчаных выканаўцаў, але і канкураваць з імі. Ну і вопыт, зразумела, які дапаможа ў прафесійным росце. У клубе з такім узроўнем амбіцый і арганізацыяй спраў буду станавіцца мацней як гулец.

У мінулым сезоне РДВАР гуляў супраць "Цмокаў" не толькі ў "рэгулярцы", але і ў плэй-оф. Чым запомніліся матчы супраць Мінска?
Для мяне гульні з "драконамі" былі, сказаць па праўдзе, цяжкаватыя як з маральнага, так і з фізічнага пункту гледжання. "Цмокі" мелі глыбокую лаўку, добры выбар баскетбалістак на кожную пазіцыю. Таму пастаянна дзейнічалі першым нумарам і не давалі шанцаў на перадышку. Тым не менш, лічу, супрацьстаяць такім высакакласным спартсменкам як Марына Крэс або Гедре Паугайте — гэта выдатны вопыт.

Калі ж казаць пра тое, што запомнілася, то гэта лік першых палоў у цэлым шэрагу матчаў. Мы нічым не саступалі "драконам", а часам нават выглядалі на роўных. Так што маглі ганарыцца праведзенай на пляцоўцы працай.

Раскажы аб сваіх моцных і слабых баках як гульца.
Казаць пра нейкія моцныя бакі, напэўна, нясціпла. А пра слабыя — няслушна, таму што кожная баскетбалістка марыць ад іх пазбавіцца. Я не выключэнне. Таму адкажу так: тыя прыёмы, што ў мне атрымоўваюцца, буду ўдасканальваць, а над тымі, што не атрымоўваюцца — больш працаваць.

Ты была адным з лідараў РДВАР. Як лічыш, што неабходна рабіць, каб і ў "Цмоках" выконваць такую ж бачную ролю?
Ох, над гэтым трэба будзе папацець — і добра так папацець! Разумею, што лёгка не будзе. Але стаўлю перад сабой максімальныя мэты. Інакш не дамагчыся поспеху ні ў клубе, ні ў кар'еры ў цэлым.

Ты разам з дзяўчынкамі зборнай Беларусі заваявала срэбра чэмпіянату Еўропы "3 х 3". Раскажы пра свае ўражанні аб тым турніры.
У мінулым годзе, калі знаходзіліся на чэмпіянаце Еўропы, нечакана паступіла прапанова ад трэнера каманды U-18 па 3x3 паспрабаваць сябе ў гэтым варыянце баскетбола. Спачатку, вядома, сумняваліся, але потым пасядзелі, падумалі — і вырашылі рызыкнуць. Бо заўсёды прыемна і цікава адкрываць для сябе нешта новае. Тым больш спаборніцтвы падобнага роду праходзілі першы раз — і адразу ў Мінску. Думаю, мы не сапсавалі настрой сваім заўзятарам: вядома, хацелася ўзяць золата, але і ад заваёвы срэбных медалёў былі на сёмым небе ад шчасця.

Ці ёсць у цябе любімая каманда, гулец?
Калі гаварыць шчыра, то вельмі рэдка атрымліваецца глядзець баскетбол - матчы НБА, Еўралігі ці нешта яшчэ. З таго, што бачыла, спадабалася "Аклахома" і Кевін Дзюрант — тое, як ён валодае мячом, абыгрывае супернікаў, працуе ў абароне, і тое, як аддаецца гульні.

Чым ты захапляешся акрамя баскетбола?
Люблю чытаць, таксама імкнуся знаходзіць час на фільмы і серыялы. Але больш за ўсё мне падабацца праводзіць час у зносінах з сябрамі.

Чаго ты б хацела дамагчыся ў "Цмоках" і якая ў цябе самая запаветная баскетбольная мара?
"Цмокі" — гэта мой першы крок у прафесійны баскетбол. Перш за ўсё, хачу стаць гульцом, які прыносіць карысць "драконам". Хачу пастаянна ставіць перад сабой новыя мэты і дасягаць іх. Тым больш для гэтага ўсё ёсць — гульнявая зала, куды можна прыйсці ў любы час, каб папрацаваць індывідуальна, "трэнажорка", медперсанал. Плюс трэнерскі штаб заўсёды адкрыты да дапамогі і парадаў. Спадзяюся, у "Цмоках" у нас будзе дружны калектыў, які будзе старанна працаваць і рухацца толькі наперад, — цытуе Лапо bc-tsmoki.by.


Комментарии (0)

Перейти к списку новостей
2016-06-01
19:38
Футбол. Миг и судьба. Василий Сарычев — о несостоявшемся матче отборочного турнира ЧМ-1974 Чили — СССР 1670
19:22
Футбол. Товарищеский матч. Сборная Испании отправила 6 мячей в ворота команды Южной Кореи   1903 / 1
19:06
Биатлон. Валерий Польховский: если стану главным тренером сборной Беларуси, предметно займусь подготовкой резерва 3032 / 2
19:05
Гандбол. СКА расстался с шестью игроками, включая Артема Подосинова, Александра Бочко и Эдуарда Стрельца 3620 / 7
18:53
Футбол. Товарищеский матч (U-21). Македония — Беларусь. Рассадкин и Яроцкий остались в запасе гостей   1712
18:47
Футбол. Сергей Новиков: осенью, во время очередного отбора, игр для раскачки "а-ля Ереван-Белфаст" у Хацкевича и команды не будет 2593 / 2
18:26
Футбол. Мартин О'Нил: Робби Кин — наш капитан, поэтому мы действительно хотим видеть его во Франции, если это хоть сколь-нибудь возможно 1074
18:22
Футбол. На будущем тренировочном поле гродненского "Немана" посеяли траву   1873 / 16
18:06
Хоккей. Константин Ластовецкий подпишет пробный контракт с ВХЛовским "Бураном" из Воронежа 1063
18:04
Футбол. В Борисове появились новые билборды БАТЭ   3814 / 10
Перейти к списку новостей