Лента новостей

Футбол. Юрый Юрчанка: "Краіна мараў" — сацыяльная сетка на беларускай мове, дзе не трэба ставіць прыгожыя аватары, збіраць падабайкі і рабіць дзясякі рэпостаў  

2015-04-12 20:39:12

Былы футбаліст Юрый Юрчынка, у апошні час вядомы стваральніцкімі намаганнямі на глебе сацыяльнай сеткі "Краіна мараў", расказаў журналісту pressball.by Арцему Сізінцаву пра дэталі праекта. Прынамсі, ён вельмі адрозніваецца ад папулярных аналагаў.

Як з’явілася ідэя "Краіны мараў", хто дапамагаў нараджаць канцэпцыю праекту і ствараць сайт?
Не магу сказаць, што ідэя прыйшла раптоўна. Нешта такога кшталту было ў маёй галаве яшчэ ў час футбольнай кар’еры, але пастаянныя матчы, зборы перашкаджалі рэалізаваць усё. Потым стварыў конкурс відэаролікаў "Крок наперад", я яго правёў і быў задаволены. Удзельнікі былі, яны мне пісалі і тэлефанавалі. А затым я падумаў, што варта стварыць нешта пастаяннае, а не часовае. Ідэя "Краіны мараў" мая, сродкі таксама, каманды памочнікаў пакуль няма, хаця некаторыя прапаноўваюць свае паслугі. Спадзяюся, у нас будзе некалькі чалавек для далейшай працы над праектам.

Краіна Мараў

На прэзентацыйным відэа вы дастаткова ўпэўнена і зразумела тлумачыце сэнс праекту і яго істотныя адрозненні ад УКантакце і Фэйсбука, але ў агульных рысах. Няхай жа аўтар пераканае звычайнага беларуса далучыцца да яшчэ адной сацыяльнай сеткі. Здараецца, бракуе часу правяраць свае УКантакце, Фэйсбук, Аднакласнікі, твітэр, а тут яшчэ і "Краіна мараў"!..
"Краіна мараў" — сацыяльная сетка, але сэнс яе стварэння абсалютна не ў тым, каб зрабіць аналаг таго ж УКантакце. Па-першае, яна зроблена выключна на беларускай мове, па-другое, тут не трэба ставіць прыгожыя аватары, збіраць падабайкі, уступаць у модныя суполкі і рабіць дзясякі рэпостаў. Трэба сабраць ініцыятыўных людзей. Хай іх будзе не мільён, а некалькі тысяч, але яны будуць браць адказнасць у свае рукі, а не проста жыць як жывецца. Калі смелых і рашучых людзей аб’яднаць, то яны змогуць прыносіць карысць самым сабе і грамадству, бо рухаюцца, дзейнічаюць. Галоўная ідэя ў тым, каб кожны зарэгістраваны на сайце чалавек здолеў паставіць сабе канкрэтную мэту, разбіць шлях да яе на этапы і працаваць над сваімі дасягненнямі. Калі ён сапраўды адказны перад сабой, то будзе крочыць наперад да выканання, калі адказнасці ў яго няма, дык яму стане сорамна ад уласнай бязвольнасці. Акрамя вырашэння сваіх задач можна дапамагаць адно аднаму, даваць выспятка тым, хто пачынае сумнявацца, ленавацца.

Інтэрв'ю цалкам. Юрый Юрчанка: з думкай аб тым, што футбалісты загавораць па-беларуску апошнімі, я не згодны


Комментарии (8)

Перейти к списку новостей
2015-04-12
20:33
Футбол. Чемпионат Германии. "Штутгарт" дома победил "Вердер" и покинул последнюю строку турнирной таблицы   1043
20:23
Футбол. Чемпионат России. "Динамо" добыло победу во встрече с "Мордовией". Игорь Шитов провел весь матч   2039
20:11
Гандбол. Лига чемпионов. 1/4 финала. "Пари Сен-Жермен" дома вырвал ничью в первом матче с "Веспремом" 1513
20:07
Футбол. Чемпионат России. Первый дивизион. "Балтика" разошлась миром со СКА-"Энергией". Максим Скавыш вышел на поле в концовке встречи 670
19:59
Футбол. Чемпионат Испании. "Эспаньол" с минимальным счетом обыграл "Атлетик" 762
19:54
Футбол. Чемпионат Франции. "Тулуза" была сильнее "Монпелье", "Генгам" уступил "Ренну" и другие результаты 996
19:53
Футбол. Чемпионат Англии. "Манчестер Юнайтед" вышел победителем из дерби с "Сити"   5643 / 14
19:30
Биатлон. Вита Семеренко: у россиян больше денег… Но нам не обидно — сборная Украины справится и без Рикко Гросса 1897
19:20
Футбол. Пресс-служба ФК "Торпедо"-БелАЗ ответила болельщикам, пожаловавшимся на увеличение цен на билеты 2869 / 6
19:11
Летние виды. Велоспорт. Джон Дегенкольб выиграл классическую гонку "Париж — Рубэ", Евгений Гутарович не смог финишировать 776
Перейти к списку новостей