Лента новостей

Футбол. "9 год за тое, што фанат". Фанатам мінскага "Тарпеда" прысудзілі вялізныя турэмныя тэрміны за бойку  

2019-02-04 19:05:06

20 фанатаў выйшлі да стадыёна "Тарпеда" ў Мінску з беларускамоўнай расцяжкай "Дзевяць гадоў за тое, што фанат. Патап. Вова. Звон".

Гэткім чынам фанаты "Тарпеда" вырашылі працягнуць увагу грамадскасці да прысудаў, якія нядаўна былі вынесеныя іх паплечнікам.

Гісторыя бярэ пачатак летам 2017. Група фанатаў "чорна-белых" вярталася з Івацэвічаў, дзе праходзіў кубкавы матч іх каманды. "Тарпеда" перамагло ў той гульні з буйным лікам 6:0 і прайшло ў наступны раўнд.

Сутычка адбылася на тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна на адной з заправак. Таварышы затрыманых кажуць, што ніякіх істотных траўмаў нанесена не было. "Было парванае адзенне, а таксама крыху пабіты аўтамабіль. Уся шкода была кампенсаваная", — расказвае адзін з фанатаў.

У хуткім часе сілавікі ідэнтыфікавалі і затрымалі фанатаў. Ужо амаль паўтара года яны знаходзяцца ў зняволенні. "Вы ж ведаеце, як працуе ГУБАЗіК. Ужо і тыя пацярпелыя ніякіх прэтэнзій не мелі, але на іх націснулі, каб далі паказанні", — кажа іншы прыхільнік "Тарпеда".

Пра затрыманых расказваюць, што гэта звычайныя хлопцы з мінскага раёна Аўтазавод. "У аднаго ёсць сям’я, дзіця. Іншы працаваў у банку, яшчэ адзін — аўтаслесар", — кажуць суразмоўцы "НН".

Спачатку справу разглядаў Стаўбцоўскі раённы суд, але пасля скаргаў яна была накіраваная ў Мінск. У выніку хлопцы былі асуджаныя па артыкуле 339 ч. 3 "Хуліганства з прымяненнем зброі для прычынення цялесных пашкоджанняў", яшчэ дваіх асудзілі па артыкуле 218 ч. 3 "Наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя арганізаванай групай".

Першы прысуд быў шакуючы для ўсіх — адзін затрыманы атрымаў 9 гадоў зняволення, а яшчэ двое па 8,5 года. Зрэшты, на паўторным судзе аднаму з абвінавачаных удалося "скінуць" тры гады. У выніку фанаты атрымалі 9, 8,5 і 5,5 гадоў.

8 лютага будзе разгледжаная яшчэ адна скарга фанатаў. Калі суддзя яе не задаволіць, то фанаты адправяцца ў калонію.

Раней да 2 гадоў 4 месяцаў зняволення за распальванне варажнечы і распаўсюд парнаграфіі быў прысуджаны адзін з лідараў фанацкага руха мінскага "Дынама" Віталь "Пума". Гэта прывяло да таго, што фанаты "Дынама" сталі байкатаваць гульні каманды, іх сектар пустуе на стадыёне ўжо два гады.

Фанаты "Тарпеда" не збіраюцца далучацца да байкоту: "Гэта ні да чаго не прывядзе. Міліцыя толькі задаволеная будзе, што ніхто не ходзіць на сектар".

У 2017 годзе да вялізных тэрмінаў за бойку з "тарпедаўцамі" таксама былі асуджаныя фанаты МТЗ-РІПА ("Партызан"). Сярод іх быў і Ілля Валавік, ён атрымаў 10 гадоў зняволення за бойку

Можна канстатаваць, што прысуды для фанатаў звычайна больш жорсткія, чым для грамадзян, якія трапляюць па тых жа артыкулах на лаву падсудных, але не належаць да субкультуры ўльтрас.


Комментарии (39)

Перейти к списку новостей
2019-02-04
18:56
Футбол. Максим Володько вышел на замену в товарищеском матче, в котором тульский "Арсенал" проиграл "Жетысу" 1103
18:51
Хоккей. Стал известен состав сборной Беларуси (U-16) на Турнир трех наций в Будапеште 2702 / 1
18:42
Футбол. Роналдо об американском футболе: объясните, почему это называют футболом, если в него играют не ногами?   2472 / 8
18:35
Хоккей. Дмитрий Буйницкий 4 февраля стал гостем клубной зоны "Динамо-Минск"   1118
18:26
Футбол. Сергей Корсак заключил однолетний контракт с НФК   1421
18:21
Хоккей. "Динамо-Минск" — ЦСКА: Костицын-младший, Терещенко и Когалев сформировали первую тройку нападения хозяев     1301
18:01
Хоккей. КХЛ. "Сибирь" Александра Андриевского одолела "Куньлунь"   1493 / 1
17:49
Футбол. ФФУ убрала профиль Ярослава Ракицкого из состава сборной Украины на своем официальном сайте 4421 / 15
17:34
Футбол. Бахрейнский футболист Хаким Аль-Араиби остается в Таиланде. Суд продлил его заключение под стражей еще на два месяца 1100
17:25
Футбол. Владимир Рева возглавил ЖФК "Минск"   1736 / 1
Перейти к списку новостей