Лента новостей

Футбол. Дывізіёны Уршулі Радзівіл, Саламеі, вядомыя медыяпаслы і шмат футболу — у Беларусі дадзены старт лізе для паненак   

2019-04-02 17:43:47

У Беларусі дадзены старт дзявочай футбольнай лізе U-13.

На тэрыторыі культурнай прасторы "ОК16" адбылася прэзентацыя унікальнага для Беларусі спартыўнага праекту. Упершыню на тэрыторыі краіны пачынае дзейнасць футбольная ліга для паненак, узрост якіх не перавышае 13 год.


Каранямі ідэя зыходзіць у 2017 год, калі ФІФА звярнулася да БФФ з ініцыятывай аб аказанні дапамогі ў развіцці жаночага футбола ў краіне. Бо у Беларусі на той час існавалі толькі нацыянальнае і моладзевае першынства. Спаборніцтвы ж для маленькіх футбалістак праводзіліся нерэгулярна і не ў буйной колькасці. Пасля дыскусій спецыялісты прыйшлі да ідэі стварэння рэспубліканскага турніра па футболе сярод дзяўчынак у катэгорыі U-13.

У дэбютным сезоне ў "Футбольнай лізе дзяўчат" згуляе 60 калектываў з усёй Беларусі. Прычым удзел у спаборніцтвах прымуць не толькі каманды ад ДзЮСШ ці іншых спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў, але і прадстаўніцы звычайных агульнаадукацыйных школ ці фізкультурна-спартыўных клубаў пры выканкамах, паведамляе прэсавая служба БФФ.

"Гэта ўнікальны праект, які па усёй Беларусі адкрые для дзяўчат, не старэйшых за 13 год, цудоўны свет футбола. Гульня нумар адзін прыўкрасная не толькі тым, што багатая на эмоцыі і простая ў разуменні. Яна знішчае бар’еры паміж людзьмі: сацыяльныя, палітычныя і, што асабліва важна ў сучасных рэаліях, гендэрныя. Мы прыкладаем шмат намаганняў, каб ператварыць жаночы футбол у масавы від спорту. І з дапамогай "Футбольнай лігі дзяўчат" робім істотны крок у кірунку да мэты", — адзначыў намеснік старшыні БФФ Міхаіл Вяргеенка.


Каманды падзеленыя на восем зон па тэрытарыяльным прынцыпе. Пры падзеле ўлічвалася два фактары: каб у кожнай групе была прыблізна аднолькавая колькасць калектываў і каб усе яны знаходзіліся на зручнай адлегласці адзін ад аднаго. Сістэма наступная: каманды ў красавіку-траўні з’язджаюцца ў адно месца і гуляюць між сабой па двухкругавой сістэме. Пераможцы васьмі рэгіянальных зон выходзяць на рэспубліканскі этап і ў пачатку чэрвеня прыязджаюць у Мінск, дзе ў матчах па алімпійскай сістэме вызначаць лепшую каманду краіны.

Асобна трэба адзначыць тэхнічную і фінансавую дапамогу ФІФА. Адбыліся адмысловыя трэнерскія курсы для спецыялістаў, якія працуюць з удзельніцамі новай лігі — цягам пяці дзён эксперты міжнароднай федэрацыі павышалі кваліфікацыю трэнераў. Таксама ўсе без выключэння каманды атрымалі па дваццаць мячоў і столькі ж камплектаў гульнявой формы "Adidas": майка, шорты, гетры, буцы і шчыткі. Такому падарунку па-добраму пазайздросцяць шмат якія прафесійныя клубы.


Ліга атрымала хэштэг #WOOOOW — слоган, які не толькі тлумачыць матывацыю дзеянняў, але і яднае ўсе дывізіены, адлюстроўвае асноўную эмоцыю ад гульні. Акрамя таго, за кожнай тэрытарыяльнай зонай будзе замацаваны спартыўны апякун – футбалістка нацыянальнай зборнай. Прафесійныя спартсменкі будуць падтрымліваць дзяўчынак, запісваць відэазвароты і, галоўнае, нагадваць ім, што самае першаснае ў футболе — атрыманне асалоды.

"Футбольная ліга дзяўчат" атрымала і медыяпаслоў — жанчын з розных галін дзейнасці, якія дабіліся поспехаў у Беларусі. У кожнай з амбасадорак будзе свая зона адказнасці. Напрыклад, Таццяна Лавец, адна з лепшых трэнераў па фізпадрыхтоўцы ў краіне, распавядзе дзяўчынкам пра важнасць падрыхтоўкі да гульняў і навучыць правільнай размінцы. Бліскучая вядучая Ганна Эйсмант раскажа пра ўзаемадзеянне са СМІ, чаму неабходна з павагай ставіцца да журналістаў і як належыць даваць інтэрв’ю. Вядомая беларускамоўная журналістка Адар’я Гуштын зверне ўвагу паненак на велізарнае значэнне беларускай мовы, культуры і гісторыі.

Ганна Эйсмант, тэлевядучая, медыяпасол турніру: "Калі б у маім дзяцінстве існавала падобная ліга — з выбітным наборам экіпіроўкі, рэгулярным раскладам гулень ды такім клопатам пра футбольны побыт ды культуру дзяўчат, напэўна гуляла б у футбол, а не абрала танцы для заняткаў у вольны час. Шчаслівая, што падобны праект у нашай краіне не проста з’явіўся, а адразу атрымаў глабальны характар".


Вольга Цярэшка, футбольны рэферы, адна з медыяпаслоў турніру: "Цалкам падтрымліваю ідэю стварэння лігі. Гэты турнір дае шанец дзяўчынкам убачыць сябе з боку, убачыць сваіх суперніц, убачыць сэнс футбола. Акрамя саміх спаборніцтваў, гэта зносіны і перадача вопыту не толькі дзяўчынак, але і маладых трэнераў. Можа быць, менавіта з гэтай лігі пачнецца развіццё і папулярызацыя трэнерства ў жаночым футболе. Гэты турнір можа даць глыток свежага паветра жаночаму футболу нашай краіны".


Важна падкрэсліць, што ліга будзе адукацыйна-арыентаванай. Кожны дывізіён будзе названы ў гонар выбітнай беларускі — Уршулі Радзівіл, Саламеі, і гэтак далей. "Імкнемся падкрэсліць, што беларускі футбол — павага да беларускай гісторыі, культуры, традыцый і досведу. Кожны дывізіён названы ў гонар вядомай беларускі, каб у працэсе футбольных спаборніцтваў мы маглі распавядаць пра гісторыю рэгіёну, краіны, а таксама пра тое, што важна беражліва ставіцца да тых набыткаў і гістарычнага скарбу, якім валодае Беларусь", — адзначае Юры Садоўскі, кіраўнік дэпартаменту маркетынгу і камунікацый БФФ.


Падрабязней даведацца пра дзейнасць лігі і сачыць за спаборніцтвамі пад яе эгідай можна на сайце.


Комментарии (1)

Dimon07 02 Апр 2019 23:14
Это все равно, что мужики начнут с лентами и булавами прыгать...

Однако - если есть спрос - то почему бы и нет??
string(7) "Dimon07" string(17) "02 Апр 2019 23:14" string(129) "Это все равно, что мужики начнут с лентами и булавами прыгать...

Однако - если есть спрос - то почему бы и нет??
" Array
Перейти к списку новостей
2019-04-02
17:31
Футбол. Воспитанник "Зенита" Ефрем Вартанян подписал контракт с НФК   1263
17:06
Футбол. БФФ после публикации "Прессбола" внесла изменения в официальные цифры посещаемости матчей "Шахтера" и "Гомеля"   5677 / 11
16:56
Теннис. Арина Соболенко: чувствую себя отлично! Не могу дождаться старта на турнире в Чарльстоне   2854 / 1
16:42
Разное. Бразильский боец ММА Матеуш Фернандеш умер через несколько часов после боя   2853
16:26
Хоккей. Найджел Доус отказался помочь сборной Казахстана на чемпионате мира-2019   3177 / 1
16:14
Хоккей. Павел Перепехин: Колячонку стоит больше сосредоточиться на выступлении за юниорскую сборную 1841
15:52
Хоккей. Андрей Скабелка: я бы оценил положительно результат этого сезона для "Барыса" 721
15:36
Футбол. Месси и Роналду — самые высокооплачиваемые футболисты мира, Халк и Погба попали в топ-20 1993
15:17
Гандбол. Определен состав сборной Чехии на матчи квалификации ЧЕ-2020 против белорусов. В нем — игрок БГК   2273
15:00
Хоккей. Карнаухов, Сушко, Демков и еще пять игроков "Шахтера" вызваны в сборную Беларуси   3014
Перейти к списку новостей