Лента новостей

Футбол. Аўстраліец, які стварыў фан-клуб "Слуцка": паспрабуем сабраць сродкі праз краўдфандынг  

2020-04-02 16:53:22

Аўстраліец Шэйн Робінсан, які стварыў фан-клуб "Слуцка", даў каментарый svaboda.org. Тэкст прыведзены ў аўтарскай рэдакцыі.

"FK Slutsk Fans". В Австралии основали международный фан-клуб "Слуцка"

Яшчэ тыдзень таму Шэйн ведаў пра Беларусь толькі тое, што яна мяжуе з Расеяй. А зь беларускіх футбалістаў — Глеба і Шытава. Сёньня яму даводзіцца адказваць на пытаньні ня толькі беларускіх ці расейскіх журналістаў, але і расказваць пра "Слуцак" выданьням у Аўстраліі.

У фэйсбук-групе тым часам кіпіць жыцьцё. Людзі знаёмяцца, дзеляцца ўражаньнямі, жорстка ганяць супернікаў "Слуцку", апавядаюць гісторыі, зьмяшчаюць мэмы, відэаролікі, прыдумляюць крычалкі. Адным з папулярных воклічаў стала "Slutsk or die" ("Слуцак або сьмерць").

Шмат хто лічыць, што групу стварылі выключна як жарт у сувязі з назвай. Рэч у тым, што назва клюбу ў ангельскай трансьлітарацыі Slutsk сугучная з грубым ангельскім словам, якое азначае жанчыну з багатым сэксуальным жыцьцём і шматлікімі партнэрамі. Мноства допісаў у групе датычаць менавіта гульні гэтых словаў. Нехта піша, што прыйшоў у групу праз назву, але не пакіне яе, бо знайшоў там супольнасьць. Але Шэйн плёткі пра назву як прычыну стварэньня групы рашуча зьняпраўджвае.

"Усе думаюць, што мы пачалі падтрымліваць "Слуцак" праз назву. Гэта ня так. Мы пачалі ўсё гэта, бо гульня "Слуцку" была самай першай у беларускай прэм’ер-лізе, якую мы ўбачылі. Шмат каму клюб можа спадабацца ў сувязі з назвай, але гэта ня тая прычына, дзеля якой мы заснавалі групу", — тлумачыць Шэйн.

Першыя дзьве гульні случакоў ён ацэньвае як нядрэнныя і раіць камандзе знайсьці творчага паўабаронцу, а таксама наладзіць абарону. Асабліва Шэйн хваляваўся за каманду падчас матчу з "Дынама-Берасьце", дзейнымі чэмпіёнамі Беларусі.

"Не пашанцавала згуляць хаця б унічыю. Але мы вельмі спадзяёмся, што "Слуцак" можа правесьці добры сэзон, і верым у выхад у эўрапейскі футбол у наступным сэзоне".

На пачатку існаваньня групы заўзятары зь Беларусі прапаноўвалі Шэйну дапамогу ў навязваньні кантакту са "Слуцкам". Але ў гэтым ужо няма патрэбы, бо аўстраліец кантактуе з клюбам наўпрост.

"Ёсьць пэўныя рэчы, якія мы вырашаем. Таксама мы даведаліся, што ў „Слуцку“ ёсьць пэўныя грашовыя праблемы. Спадзяюся, што клюб адкрые інтэрнэт-краму, каб фанаты змаглі купляць там гульнявыя наборы і шалікі. Мы хочам паспрыяць „Слуцку“ фінансава. Паспрабуем таксама сабраць сродкі праз краўдфандынг", — кажа Шэйн Робінсан.

"Мой "Слуцк" никогда не вылетит": американский фанат "сахарных" написал новый хит


Комментарии (7)

argentina9 03 Апр 2020 12:33
Afrika, хочу посмотреть, как ты переобуешься, когда деньги соберут
string(10) "argentina9" string(17) "03 Апр 2020 12:33" string(99) " Afrika, хочу посмотреть, как ты переобуешься, когда деньги соберут" Array
Afrika 03 Апр 2020 07:50
Идет стеб. Но многие в эйфоиии. Короче, каждый сделал свои выводы
string(6) "Afrika" string(17) "03 Апр 2020 07:50" string(72) "Идет стеб. Но многие в эйфоиии. Короче, каждый сделал свои выводы" Array
VAL7 02 Апр 2020 21:53
Шэйну и Ко-уважуха
string(4) "VAL7" string(17) "02 Апр 2020 21:53" string(25) "Шэйну и Ко-уважуха" Array
~болельщик~ 02 Апр 2020 20:48
Хех... как говорится, было бы счастье, да несчастье помогло. Глядишь, и впрямь вся эта ситуация поспособствует финансовой помощи слутчанам. Хотя и верится пока что в это слабовато.
string(11) "~болельщик~" string(17) "02 Апр 2020 20:48" string(187) "Хех... как говорится, было бы счастье, да несчастье помогло. Глядишь, и впрямь вся эта ситуация поспособствует финансовой помощи слутчанам. Хотя и верится пока что в это слабовато." Array
ГЕША 02 Апр 2020 18:09
МНС заберёт в фонд помощи детям Германии :)
string(4) "ГЕША" string(17) "02 Апр 2020 18:09" string(50) "МНС заберёт в фонд помощи детям Германии :)" Array
Перейти к списку новостей
2020-04-02
16:39
Футбол. Артем Радьков о коронавирусе: у нас в команде предложений уйти на карантин никто не выдвигал   2151 / 1
16:26
Теннис. Арина Соболенко: почти каждый раз после матчей я плакала, ведь не получала сообщений от отца   3701
15:58
Хоккей. 10-летние хоккеисты провели спарринг со взрослой командой "Пинских ястребов" и победили   2374 / 5
15:58
Футбол. "Наполи" предлагает Кавани зарплату — 7 миллионов евро за сезон 764 / 1
15:55
Футбол. Дмитрий Лебедев покинул "Городею"   6465 / 7
15:38
Теннис. Арина Соболенко о коронавирусе: не думаю, что это так опасно, как рассказывают о проблеме   4999 / 55
15:17
Футбол. Коронавирус. Ассоциация любительского футбола приостановила проведение игр   1904 / 1
14:52
Футбол. Константин Генич: "сахарное дело" было громким. А именно сахарный завод финансировал маленькую, но гордую команду "Городея"   3203 / 1
14:32
Разное. Александр Лукашенко: понял, что не надо, наверное, в ситуации, когда проходим пик вирусных заболеваний, грузить организм   11594
14:23
Футбол. Пресс-секретарь БФФ: никаких решений о приостановке чемпионата нет   3180 / 2
Перейти к списку новостей