Футбол. "Крумкачы" — "Іслач": падтрымка Юрыя Турэйкі, топ-антураж і вылет з Кубка

Прапануем вашай увазе яскравы рэпартаж з незвычайнага кубкавага матча "Крумкачоў" супраць "Іслачы", які насіў дабрачынны характар. Перадалі фантастычны антураж гульні і распавялі гісторыю камерцыйнага дырэктара клуба Юрыя Турэйкі, які перанёс два інсульты, інфаркт, кому... Нагадаем, усе сродкі з продажу білетаў пойдуць на рэабілітацыю Юрыя. Больш за тое, квіток можна купіць нават пасля гульні — да канца тыдня!
Пра Турэйку, антураж і саму гульню расказваюць шматлікія спікеры. Гэта галоўныя трэнеры Сяргей Казека і Арцём Радзькоў, доктар "Крумкачоў" Эдуард Калілец, дырэктар клуба Алег Давідовіч, брамнік Андрэй Напорка, былы гулец каманды Віталь Ліхцін, вядомыя журналісты Юрый Доўнар і Сяргей Азаркевіч...
Вам — прыемнага прагляду. Юрыю Іванавічу — сіл і здароўя!
Комментарии (0) |