Лента новостей

Хоккей. "Наша Нiва": у "Дынама" максімальны гадавы заробак у раёне 400 000 далараў, Касціцын-старэйшы атрымлівае блізу 200 тысяч  

2020-02-10 20:20:54

На мінулым тыдні генеральны дырэктар хакейнага "Дынама" публічна папрасіў у прыватнага беларускага бізнэсу грошай і пазначыў прычыны: "Дзяржаўнае фінансаванне няўхільна скарачаецца".

Сапраўды, Лукашэнка яшчэ ў 2016-м пагражаў змусіць "Дынама" да самастойнага пошуку сродкаў, паўтараючы потым гэта з году ў год, iнфармуе "Наша Нiва".

Але, відаць, пагроза стала рэальнай толькі цяпер. Знаёмыя з фінансавымі справамі клуба сцвярджаюць, што бюджэт імкліва скарачаўся і прасеў з прыкладна 15 мільёнаў долараў два гады таму да 5 мільёнаў долараў сёлета. Прычыны — у хранічна падвальных месцах "Дынама" у табліцы КХЛ.

Але нават тыя пяць мільёнаў сёлета ледзь назбіралі, бо асноўны спонсар, "Беларуськалій", даў утрая менш запытанай сумы, гэтую дзірку закрываў МТЗ.

Вядома, асноўныя выдаткі клуба — гэта заробкі хакеістаў. У сезоне 2018—2019 "Дынама" ужо пачало пазбаўляцца ад кантрактаў-мільённікаў (што азначае ганарар хакеіста ў мільён долараў за сезон ці больш).

Апошні такі кантракт, пэўна, быў у фіна Цеему Пулкінена, якога ў выніку "здалі" у маскоўскае "Дынама", акупіўшы на ўгодзе палову сумы яго кантракту.

Цяпер, як кажуць абазнаныя, максімальны заробак некаторых легіянераў — у раёне 400 тысяч долараў за сезон, а Касціцын-старэйшы, напрыклад, атрымлівае блізу 200 тысяч долараў.

"Моладзь" каманды-аўтсайдара зарабляе менш: каля 50 тысяч долараў. Але гэта вымушаная лічба, бо сама ліга выстаўляе ніжнія ліміты заробкаў у клубах.

Што з самаакупнасцю каманды? Крыніцы, блізкія да "Дынама", сцвярджаюць, што па ўсёй лізе КХЛ выдатным вынікам лічыцца 5% самаакупнасці, а "Дынама", маўляў, да іх яшчэ не сягае — акупляецца толькі "офіс", пад чым разумеецца менеджмент і маркетынг.

Таму няяснай застаецца прычына прывабнасці інвестыцый у "Дынама", а яго будучыня ў КХЛ без дзяржаўных датацый выглядае туманнай — на наступны сезон грошай даваць не хочуць.

Адзін са спартыўных функцыянераў пракаментаваў "Нашай Ніве" сітуацыю з "Дынама" так: "Няма грошай — няма чаго мучыцца. Каб быць нароўні з найлепшымі, трэба і плаціць па сусветных цэнах, але дзе гэтыя грошы ўзяць? І ўсё роўна ствараецца сітуацыя, калі мы спрабуем плаціць канкурэнтныя заробкі, але лузерам, у надзеі, што яны пачнуць гуляць, але цудаў не бывае", — коратка сказаў ён.

"НН" спыталася таксама ў прэс-сакратара "Дынама" Рамана Странгіна аб фінансавым становішчы клуба, а таксама аб планах каманды на выпадак, калі інвестары не знойдуцца.

"Нічога не магу каментаваць, гэта камерцыйная таямніца. Але месца "Дынама" у КХЛ не пад пагрозай", — запэўніў ён.


Фото naviny.by.


Комментарии (16)

Перейти к списку новостей
2020-02-10
19:55
Футбол. Дуглас Коста выбыл на 15-20 дней из-за травмы бедра: всего полузащитник "Ювентуса" пропустил за два с половиной сезона 39 матчей   705
19:36
Биатлон. Александр Тихонов: таким специалистам, как Польховский и Королькевич, я запретил бы даже появляться на спортивных сооружениях   4900
19:22
Футбол. Эльвин Юнусзаде: у меня было предложение от жодинского "Торпедо"-БелАЗ, но я предпочел боснийский "Челик" 1937
19:14
Хоккей. Михаил Захаров: сделать минское "Динамо" первым частным клубом — это утопия. У нас это очень сложно осуществить   4517 / 12
18:58
Хоккей. Иван Кульбаков о белорусских голкиперах "Динамо": ребята неделями ждут шанса, а при любой помарке — обратно глубоко в запас   2287
18:54
Футбол. У российской премьер-лиги вперые за полтора года появится титульный спонсор 2818 / 1
18:29
Разное. Российский олигарх Алишер Усманов передал МОК рукопись манифеста Пьера де Кубертена, которую продали на аукционе за 8,8 миллиона долларов 1830 / 13
18:15
Биатлон. Антон Пантов: мы не пили, вечеринки не было. Просто у нас в номере пять дней не убирались. Уборщица пришла и решила, что мы пили   6321 / 5
17:57
Разное. Арбитр международного класса по боксу был задержан в Гродненском районе с шестью килограммами афганского героина   6548 / 7
17:55
Хоккей. Михаил Захаров: полдня летишь и едешь в Словакию, прибыв лишь к ночи, а на следующий день должен тянуть все? Так не бывает, ребята!   3541 / 6
Перейти к списку новостей