Лента новостей

Разное. Тяжелая атлетика. Павел Хадасевiч: Андрэй Арамнаў хацеў выступіць трохі лепш, але пакуль не атрымалася  

2018-11-18 18:44:00

Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету-2018 па цяжкай атлетыцы Павел Хадасевiч распавёў пра вяртаннне ў cклад зборнай Беларусi Андрэя Арамнава.

У зборную вярнуўся ваш зямляк, барысаўчанін Андрэй Арамнаў...
Ён імкнуўся да гэтага, каля года трэніраваўся сам, дома, без трэнера, потым паказаў нядрэнны вынік і пачаў рыхтавацца са зборнай да чэмпіянату свету. Хацеў выступіць трохі лепш, але пакуль не атрымалася.

Гэта першы чэмпіянат свету для нашай зборнай пасля дыскваліфікацыі. З якім настроем ехала каманда і якая атмасфера была ў калектыве?
Хтосьці выходзіў на памост і казаў, што цяжка. У мяне такога пачуцця не было, наадварот штанга здавалася такой мяккай, зручнай, а атмасфера ў камандзе ў прынцыпе была добрая, нічога асаблівага мы не адчувалі.

Зразумела, што людзі, якія выступаюць цяпер, не вінаватыя ў допінгавых памылках мінулага, але ўсё ж на каманду псіхалагічна неяк гэта ўплывае?
У першы час гэта стварала нейкі дыскамфорт, а потым ты разумееш, што трэба прыстасоўвацца да таго, што ёсць. Так жывём і працуем. Дыскваліфікацыя закранула дзевяць камандаў, але самае галоўнае, што людзі, якія спаборнічаюць з намі зараз, усё разумеюць, мы зусім іншае пакаленне. Раней усе выступалі ў роўных умовах, а потым нешта пайшло не так, нехта захацеў, каб мы пасядзелі год дома.

Допінг-кантроль змяніўся, правяраць вас сталі часцей?
За гэты год я здаў ужо шэсць або сем проб, гэта значна больш, чым было раней. Калісь прыязджалі кожны тыдзень, калісь раз на месяц. Часам дадому ў Барысаў, часцей на зборы і трэніроўкі ў Стайкі. Гэта былі і НАДА, і ВАДА. Але ў нас няма праблем, дзверы заўсёды адчынены.

Калі Арамнаў, які таксама, як і вы, вырас у Барысаве, стаў алімпійскім чэмпіёнам, гэта вас падагравала?
Мы збіралі каманду з Барысава і ездзілі сустракаць яго і Рыбакова ў аэрапорт. Яны, вядома, уражвалі, памятаю дакладна, што глядзеў выступленне Андрэя на кухні, хварэў за яго, але тады гэта не было для мяне матывацыяй, напэўна, я яшчэ не разумеў, чаго хачу: на вуліцу пайсці гуляць або чагосьці дасягнуць.

А сёння што матывуе вас на штодзённыя трэніроўкі і пераадоленне сябе?
У першую чаргу тое, што выдаткавана вельмі шмат часу і ўсяго астатняга. Пакідаць спорт з пустымі рукамі абсалютна не хочацца. Спачатку трэба чагосьці дасягнуць і сысці па ўласным жаданні, а не калі цябе выганяць ці з-за траўмы. А так, каб я зразумеў для сябе, што тут сваю місію выканаў, трэба пачынаць нешта іншае, — перадае словы Хадасевiча "Звязда".


Комментарии (2)

simeon244 18 Ноя 2018 22:37
Хотеть - не вредно
string(9) "simeon244" string(17) "18 Ноя 2018 22:37" string(25) "Хотеть - не вредно" Array
Karen 18 Ноя 2018 19:43
Цитата:
перадае словы Хадасевiча "Звязда".


А вось яно што. А то я было саграшыўшы падумаў, што ПБ сам, па ўласнай ініцыятыве, патрохі пераходзіць на матчыну мову. А тут перадрукоўка звычайная.
string(5) "Karen" string(17) "18 Ноя 2018 19:43" string(269) "
Цитата:
перадае словы Хадасевiча "Звязда".


А вось яно што. А то я было саграшыўшы падумаў, што ПБ сам, па ўласнай ініцыятыве, патрохі пераходзіць на матчыну мову. А тут перадрукоўка звычайная.
" Array
Перейти к списку новостей
2018-11-18
18:27
Разное. Тренер Хабиба: думаю, что Макгрегор недооценил Нурмагомедова в стойке, что и подвело Конора 1377
17:59
Биатлон. Российскую лыжницу Инну Костюченко на просмотре в сборной Беларуси учат стрелять при помощи яблока     5266 / 22
17:46
Хоккей. "Гомель" "всухую" уступил казахстанскому "Арлану" в матче заключительного тура 1/2 финала Континентального кубка   5328 / 6
17:31
Футбол. Марсело: Серхио Рамос часто мне помогал в "Реале" 1242
17:01
Футбол. "Свободная касса!" Никита Корзун и Владимир Хващинский попробовали себя в роли работников "Макдональдса"     3111 / 11
16:46
Гандбол. Маноло Каденас о шестом подряд поражении в ЛЧ: после победы Кельце в Бресте мы хотели сыграть лучше и сделали это 1553
16:27
Хоккей. КХЛ. "Барыс" Скабелки "всухую" уступил "Салавату"   856
16:20
Гандбол. Артем Королек: это был более трудный матч для "Виве". В Бресте уже к пятнадцатой минуте все стало понятно 1551
16:15
Футбол. Килиан Мбаппе: проблема — в "ПСЖ", а не в уровне чемпионата Франции 1735
15:59
Футбол. Товарищеский матч. Киевское "Динамо" Хацкевича разгромило "Олимпик" 1117
Перейти к списку новостей