2017-09-09 08:53:55
The Vashkevich

"Рыба ёсць! Закінуў вуду наўпрост на стадыёне — і хоць глядзі, хоць гуляй". Мы знайшлі ідэальны клуб для Сані Глеба!*

"Рыба ёсць! Закінуў вуду наўпрост на стадыёне — і хоць глядзі, хоць гуляй". Мы знайшлі ідэальны клуб для Сані Глеба!**Альтэрнатыўная назва — "Англійскі антураж".

Аб аўтары — па-руску або па-беларуску

Паша Навіцкі закінуў вуду і сеў на кукішкі перад сажалкай. Вялікія вадамеры лёгка слізгалі па вадзе, і дожджык быў ім нястрашны. За плотам гула маторамі мінская траса.

Надвор'е сапсавалася за адну ноч. Яшчэ ўчора было сонечна, а сёння зранку нагнала хмар. У дванаццаць пачалося — то мацней, то слабей. Абы што, але рыба клюе. Паша нацягаў ужо дзесяць штук. Ня дужа вялічкіх, але галоўнае ж — асалода ад працэса.

Каб не капала на галаву, Паша нацягнуў капюшон курткі. Дождж мелкі, але непрыемны. Англійскае надвор'е, сказалі б нашы каментатары, і Паша усміхнуўся б пра сябе. Быў ён у той Англіі паўгоды — адпраўлялі пасля чацвёртага курса на практыку ад аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта. Таму ведае, як там справы.

Кажуць: Туманны Альбіён. А Паша там практыкаваў з красавіка па верасень — і дождж быў дзён пятнаццаць, не больш. Нармальная сонечная пагода.

Черкасы

Англію прыемна было ўспамінаць. Асабліва футбол. 2005 год, першы тур прэм'ер-лігі. "Астан Вілла" супраць "Болтана" — і Павел Навіцкі сярод гледачоў на "Вілла Парк". Вось гэта быў антураж. Аж дух захоплівала! Налупілі тады багата: на 3-й мінуце было яшчэ 0:0, на 11-й — 2:2.

З іншымі практыкантамі ён не толькі глядзеў, а нават гуляў. Сабраліся аднойчы ўсе разам: палякі, балгары, румыны, беларусы, украінцы — і паехалі гуляць таварняк з клубам чацвёртага дывізіёна на яго стадыёне. Вынеслі прафесіяналаў у адну касу — 4:0!

Адзінаццаць год прайшло з той пары. Столькі ўсяго здарылася. Размеркаванне ў Чаркасы — аграгарадок праз дарогу ад Фаніпаля, нараджэнне сына, праца ў фірме па продажу сельскагаспадарчых хімікатаў…

Каманды тым часам выйшлі з доміка, у якім знаходзіліся раздзявальні, і пачалі размінацца на ласкутным штучным газоне стадыёна "Фалько". Мясцовая каманда прымала чэрвеньскі "Колас".

Черкасы

Паша выцягнуў яшчэ адну рыбку, узяў слоік з-пад кавы "Якабс", нажывіў вуды і пайшоў на трыбунку.

Трыбунка была невялікая — на сто месцаў. Але для Чаркасаў хапала. У аграгарадку хадзілі на гульні не дужа ахвотна. А ў "англійскае надвор'е" занятымі аказаліся ўвогуле толькі два месцы. Адно з іх — Пашына.

Некалі была нават бойка — паміж фаніпальскімі і стаўбцоўскімі, калі тыя яшчы на вобласць гулялі. А зараз адзін з галоўных матчаў першынства Мінскай вобласці — "Фалько" супраць дзяржынскай "Лівадыі". Там бывала вельмі спякотна на полі.

Арбітр свістком запрасіў каманды пастроіцца. "Камандзе сапернікаў наша фізкульт-прывітанне", — традыцыйна прагулі футбалісты, паціснулі адзін аднаму рукі і пачалі гуляць.

Черкасы

"Колас" — каманда неблагая. Хуценькая, дагледжаная, у яркай "асінай" афарбоўцы. Гаспадары гулялі ў белым.

Дождж закапаў мацней. Спадзявацца на наплыў гледачоў было цяжкавата. На пятнаццаць хвілін зазірнуў чалавек з пакетам грыбоў. Потым і ён знік па справах, але важную ролю адыграў: адбіў ад сажалкі мяч, які ляцеў строга ў ваду. У рэшце рэшт ён там усё ж такі апынуўся, але значна пазней.

Першы тайм скончыўся 1:1. Найгоршая навіна — не лік, а траўма адного з лепшых гульцоў. Засмучаны Паша падышоў да сажалкі праверыць вуды і дастаць карася і мяч.

Другая палова павінна была стаць вырашальнай.

Для аграгарадка "Фалько" быў выдатным клубам, які з'явіўся на чысцейшым энтузіязме. Яшчэ некалькі год назад на гэтым месцы кароў пасвілі. А потым за справу ўзяўся Аляксандр Вячаслававіч Ермаловіч. Выкупіў зямлю, пабудаваў стадыён з раздзявальнямі, альтанкі для віпаў і нават сажалку. Але галоўнае — заснаваў дзіцячую школу, дзе пачалі трэніравацца дзеткі з Чаркасаў.

Ды і на вобласць каманда гуляла няблага. Стабільны прэтэндэнт на медалі. На жаль, далей хаця б у Д3 не заявіцца. Нават першынство вобласці — гэта мінімум 100 мільенаў у сезон старымі. А калі ставіш нейкую мэту — усе 300. Людзей жа трэба заахвоціць: каб адносіліся да гульняў сур'ёзна, рыхтаваліся, не прапускалі… Ва ўсіх жа сем'і, справы — і ў мясцовых, і ў "легіянераў". З-за гэтага і на Кубак Мінскай вобласці не заяўляліся: гульні ў будні, і як сабраць каманду, калі бітва за ўраджай у рашаючай фазе? А зарплаты няма, ёсць толькі "харчовыя" ў дзень матча.

Черкасы

Паша, хоць і не гуляў, ставіўся вельмі адказна. У гэтым сезоне ніводнай гульні не прапусціў. Нават на ўсе выезды выбраўся, паглядзеў вобласць. Эмоцый хапала. Асабліва ў Лагойску, дзе 8:0 выйгралі. Ды і так цікава — паглядзець на стадыёны, на палі. Лепшае натуральнае — у "Лівадыі", бясспрэчна. У "Хіміка-Беларуськалія" — добрае штучнае.

Але такіх альтанак і такой сажалкі ні ў каго няма. Магчыма, нават ва ўсім свеце. Ну дзе вы бачылі стадыён, на якім можна вудзіць і футбол глядзець з адной кропкі? Рыба ёсць! Закінуў вуду наўпрост на стадыёне — і хоць глядзі, хоць гуляй!

Паша ў дзяцінстве вельмі любіў пасядзець з вудачкай, потым кiнуў гэту справу. А вось зараз вырашыў успомніць. Рукі памяталі.

У перапынку з'явіўся Пашын сябар Лёша з сям'ёй. Прыехаў з Чэрнікаўшчыны — яшчэ аднаго аграгарадка ў Фаніпальскім сельсавеце. Фанатаў адразу стала ў тры разы больш.

— Ну што тут?
— 1:1
, — адказаў Паша.

Лёша рэдка прапускаў гульні. Толькі з-за абставін непераадольнай сілы. Дачка ўвогуле была фанатам. Ну, наколькі гэта магчыма.

— Як "Колас"?
— Мрынскі не прыехаў. Але і без яго каманда добрая.


Дачка Лёшы зазірнула ў вядро і з цікавасцю паглядзела на Пашын улоў.

Черкасы

Тым часам "Фалько" пачаў падціскаць гайкі. І неўзабаве забіў. Спачатку адзін, а затым яшчэ два. Чэрвеньцы канчаткова апусцілі "асіныя" свае крылы.

Пасля фінальнага свістка ўсе сабраліся ля сажалкі.

— Віншую вас, таварыш дырэктар клуба! — сказаў Лёша.
— Дзякую, — ўсміхнуўся Паша.

Дырэктарам ФК "Фалько" ён быў на грамадскіх пачатках, з любві да футбола. Зарплаты не атрымліваў. Але галоўнае ж — асалода ад працэсу.

БОЛЬШ ФОТА

Черкасы

Черкасы

Черкасы

Черкасы

Черкасы

Черкасы




Комментарии (7)

lonely hedgehog 11 Сен 2017 09:48
Рэпартаж на тэму, ці ёсць жыццё (і футбол) у бліжэйшым ЗаМКАДдзі. Радуе, што футбол жыве, хоць масавасці яму вельмі не хапае. Сімвалічна і тое, што гуляюць у футбол на мяжы з канавай. Адзін крок - і ў багну.
Haski 09 Сен 2017 23:23
а рыбалка платная или любой желающий наведаться может?)))
sergiksergik 09 Сен 2017 11:35
Так это же мой однокрусник.
Ну ты Паша и разъелся
Если бы не прочитал Фио то не узнал бы
Кабаш 09 Сен 2017 11:23
А как всё-таки правильно, Чэркасы или Чаркасы? И ещё, 22-му номеру чёрных не нашлось полосатых гетр?
Alex78BLR 09 Сен 2017 09:50
Будущее белорусского футбола, вот оно. Не так уж и плёхо