2017-10-09 16:36:41
The Vashkevich

"Гэта элемент патрыятычнага выхавання". Настаўніца вядзе 6-ы "А" на гульню "Глыбокае" — "Шуміліна"*  

"Гэта элемент патрыятычнага выхавання". Настаўніца вядзе 6-ы "А" на гульню "Глыбокае" — "Шуміліна"**Альтэрнатыўная назва — "Класная гадзіна".

Аб аўтары — па-руску або па-беларуску

Кастрычнік акупаваў Глыбокае хутка. Аблажыў аблокамі, сарваў палову лісця з дрэў, а другую перафарбаваў у фамільны жоўты. Бронзавы Мюнхаўзен на гармаце зусім задубеў, замярзаў на пад'ездзе ў горад Су-17М, ледзь варушыліся гадзіннікі. Здавалася, вішнёвы фестываль з яго цеплынёй і летнім настроем быў калісьці даўным-даўно, у іншым стагоддзі. І зараз вішням заставалася толькі мокнуць пад бясконцай імжакай.

Глубокое

Імжыць пачало ў нядзелю, у сярэдзіне першай паловы гульні чацвёртага тура фінальнага этапа першынства Віцебскай вобласці паміж "Глыбокім" і "Шуміліна". Зроблена размінка, сыграны традыцыйны Блантэр, прапушчаны гаспадарамі гол з пенальці — і тут пачало капаць. І, напэўна, так будзе да самага першага снегу.

Таццяна Рыгораўна сядзела на трыбуне ладнага глыбокскага стадыёна, і канцэнтрацыя ў яе была, бадай, большая, чым у любога абаронцы на поле пры "стандартах". Зразумела: ім трэба было сачыць толькі за сваім гульцом. Таццяна Рыгораўна сачыла за дваццацю не менш небяспечнымі "форвардамі" побач з сабою. Яшчэ двое падавалі камандам мячы на бегавой дарожцы, але і з імі патрэбна была поўная ўвага.

Шосты "А", у якім Таццяна Рыгораўна была класным кіраўніком, выбраўся на футбол другі раз за сезон. Гэта была так званая класная гадзіна — якую можна было пусціць на любую выхаваўчую працу. Яна з дзецьмі выбірала футбол.

Глубокое

Выбіралі разам: прымусіць кагосьці хадзіць на стадыён нельга. Тым больш у нядзелю — законны выхадны. Але большасць класа прыходзіла і не енчыла.

— Так, трымай! Зараз! — хлопцы з процілеглага ад Таццяны Рыгораўна флага дасталі з кішэні маленькую бутэльку з ярка-зялёнай субстанцыяй.

"Лізун" з бутэлечкі споўз у хлапчуковыя далоні. Адтуль яго паспрабавалі выліць на парасон сідзячага перад сабой. Але занадта шмат хіхікалі, і ахвяра пагрозліва павярнулася. Дэсант "лізуна" быў адкладзены да больш зручнага моманту.

Дзяўчынкі першай справай дазналіся, у які бок гоняць мяч "нашы". Потым заняліся сваімі справамі. У адной з іх знайшлася памада, якая хутка апынулася на вуснах суседак.

— Ай не, абы што! — незадаволена паглядзела ў люстэрка мадэль. — Зрабіла з мяне ўрода.

І кінулася выціраць памаду сурвэткай.

Глубокое

Таццяна Рыгораўна сачыла за абстаноўкай з прафесійным спакоем. Яна выкладала геаграфію і інфарматыку — скончыла дзве вышэйшыя ўстановы, атрымала два дыпломы, вяла два прадметы — і ўмела імгненна пераключаць увагу. Тым больш што тут, у гэтым жа шостым класе, вучыўся яе сын.

Ён заўзеў за мадрыдскі "Рэал" — і гэта значыла толькі тое, што Таццяна Рыгораўна таксама глядзела гульні Крышціяну і кампаніі. І нават у нядзелю футбол не адпускаў іх. Яны падняліся, выканалі ўсе хатнія заданні, апрануліся цяплей — і на стадыён.

У школе былі рэкамендацыі наведваць спартыўна-масавыя мерапрыемствы ў горадзе — гэта ж і любоў да спорту і здаровага ладу жыцця, і элемент патрыятычнага выхавання. Але 6-ы "А" прыйшоў бы на футбол і без рэкамендацый. Хлопцы заўзелі за "Глыбокае", і Таццяна Рыгораўна, зразумела, таксама. Усё ж такі сваё, роднае!

У мінулым годзе 6-ы "А", які быў тады 5-м, перамог у намінацыі "Лепшы клас школы". У гэтым былі ўсе шанцы паўтарыць поспех.

Для Шуміліна Глыбокае было далёкім выездам, але яго прабіла неблагая колькасць заўзятараў, якіх можна нават клікаць фанатамі. Былі банары і два флагі, якія спачатку знаходзіліся ў руках фанатаў са стажам, а з узбуйненнем ліку на карысць Глыбокага паступова трапілі ў рукі заўзятараў без стажа — дзяцей малодшага школьнага ўзросту.

Глубокое

— Дай, дай мне! — па руках школьнікаў хадзіў пакет з сухім "Нэсквікам". На левым фланзе — процілеглым ад Таццяны Рыгораўны — пачалі дзелавіта разліваць у пластыкавыя стаканчыкі колу.

— Вам — адзін на траіх!

Працэс прыпыніў гол. Глыбокае аднавіла раўнавагу пасля дзівоснай камбінацыі. Гульцы раз пяць пасавалі чужому, перш чым Віталь Стоцік выдатна ў падзенні стрэліў у далёкі кут.

"Віталь Стоцік — сам як наркоцік", — раптам закрычалі нейкія чужыя дзеці злева. Вучні Таццяны Рыгораўны павінны былі нешта адказаць. На сачыненне крычалкі былі кінуты лепшыя, і ўжо амаль праклюнулася нешта накшталт "Калі шмат старацца будзем, перамогу мы здабудзем", але хутка стала зразумела: няма нічога лепей, чым "Глу-бо-ка-е!"

Перапынак пайшоў на набыццё дадатковага правіянту ў выглядзе чыпсаў, а таксама на выхаваўчую размову. Выхаванне амаль адбылося, калі прыйшлі апошнія звесткі: хлопцы набылі хлапушку і збіраліся рвануць яе.

— Таццяна Рыгораўна, ну, калі ласка! Можна мы стрэльнем?
— Нельга. Паводзьце сябе добра! Смецце тут не раскідвайце!


Засмучаныя хлопцы пайшлі на свае месцы. Пагроза мінавала. "Сегодня солнце зашло за тучи, сегодня волны бьют так больно!" — спяваў мужчынскі голас з дынамікаў.

Глубокое

Цяжка быць настаўнікам. Асабліва такім, як Таццяна Рыгораўна. Геаграфія і інфарматыка — зусім розныя прадметы. Каб усё паспець, трэба вельмі старацца. А тут яшчэ непрадказальныя дзеці. Быў выпадак, калі на карце Афрыкі вучань не здолеў паказаць Афрыку. Дзякуй богу, яны пакуль яшчэ не навучыліся спісваць з мабілак.

Але бывала і так: Таццяна Рыгораўна ішла па калідору, нікога не чапала. Адкрыла дзверы ў лабаранцкую — а там увесь клас з букетам кветак. "Він-шу-ем!" — гаркнулі дзеці. І змясцілася ў гэтым уся мiласць свету. Быў Дзень настаўніка.

"Глыбокае" феерычна выйграла 4:1. "Давайце сфатаграфуемся з нашымі!" — прапанавала Таццяна Рыгораўна. Дзеці рванулі да ўвахода ў раздзявальні. Мокрыя гульцы гаспадароў прыпыніліся на шляху да цалкам заслужанага перакура, шчаслівыя дзеці абляпілі іх з усіх бакоў. Таццяна Рыгораўна зняла іх на тэлефон.

Пакідаючы стадыён, яна яшчэ раз пракантралявала месцы, дзе сядзеў 6-ы "А". Смецця не было. Класная гадзіна прайшла паспяхова.

БОЛЬШ ФОТА

Глубокое

Глубокое

Глубокое

Глубокое

Глубокое

Глубокое

Глубокое

Глубокое

Глубокое

Глубокое

Глубокое

Глубокое





Комментарии (5)

lonely hedgehog 10 Окт 2017 09:12
Фотападборка - як і заўсёды на ўзроўні (мясакамбінат, вадаём, Савецкая - Камуністычная). Да такіх паходаў школьнікаў - адносіны супярэчлівыя і неадназначныя. З аднаго боку, для тых каму цікава - шанс пазнаёміцца бліжэй, адккрыць для сябе новае, для тых, каму ўсё роўна - страчаны час. На ўручскай арэне на гандболе часта бачу "прымусова-абавязковых". На адных прыемна глянуць, калі дзіцячымі галаскамі паўтараюць "Бе-ла-русь!". Іншыя - з тэлефонам ці ў буфеце/туалеце, звычайны баласт. На жаль, апошнія сустракаюцца часцей...
Andy1977 09 Окт 2017 18:37
У хлопчыка на шапке гордая надпись: NEW YORK
Александр Витальевич 1975 09 Окт 2017 18:23
Был в Глубоком. Очень симпатичный городок.
Stalk-74 09 Окт 2017 18:08
Вы все в сказки верите? Червень. Августовская педконференция. Председатель райисполкома (уже снятый "по собственному") педагогам - Вы обязаны создавать массовость на стадионах. Водите детей на червенский Колос. Прослежу!
И особо старательные взяли под козырек. И десяток детей из класса организовывают, массовость создают. Так и здесь. На картошку тринадцатилетних возить - бу...сде! На референдумы, переписи, выборы по квартирам с листками бегать - бу..сде! В полуразваленный кинотеатр на нудный фильм про белорусскую милицию - бу...сде! Два диплома же, два образования, глядишь, и четыреста рублей на две ставки с премией выйдет. Ура, товарищи!
Phelps 09 Окт 2017 17:37
Малайчыны i аутар i педагог! Ды й галы прыгожыя!