2017-11-07 17:02:16
The Vashkevich

"Ленин — это такая же часть белорусской истории, как национальные поэты и писатели". Аб чым піша Іванаўская раёнка замест таго, каб пісаць пра футбол*

"Ленин — это такая же часть белорусской истории, как национальные поэты и писатели". Аб чым піша Іванаўская раёнка замест таго, каб пісаць пра футбол** Альтэрнатыўная назва — "Няма табліцы"

Аб аўтары — па-руску або па-беларуску

— Вось, хлопча, подывыся! Я гэтага ніколі не зразумею. Да ўсяго нашай раёнцы справа ё, акрамя футбола. Пра ўсё пішуць шмат, і толькі пра першынство Брэсцкай вобласці — зусім крышку. Добра, калі будзе маленечкая заметачка на два абзаца, ды і то не ў кожным нумары. Табліцы — няма, хто забіў — няма, што адбываецца — невядома. Дзякуй богу, хоць напісана, калі наступная хатняя гульня. На большае, як кажуць, выбачайце.
Зразумела, бухцець — не мяхі варочаць, але за што ж такая непавага? Прэзідэнт наш стараецца, спорту шмат увагі аддае. А ў раёнцы не чуюць! Вось глядзі: нумар ад 3 лістапада 2017 года, апошні. Чытай! Любая заметка большая за футбольную!



"Охрана труда — актуальна всегда" — большая. Ну добра, калі яна заўсёды актуальна, дык што зробіш. "За вдохновением — в библиотеку" — ну, таксама. "Каникулы осенние — дни благословенные". "Хранительница рода людского — день Иверской иконы Божией Матери", — ну, гэта святое, канешне. Але ж шмат не трэба адразаць. Трошкі, толькі на табліцу першынства Брэсцкай вобласці. І потым наперад, "за вдохновением — в библиотеку".

Ці во гэта што больш за паўстаронкі? "Со столетием!" — наш першы сакратар камітэта кампартыі нешта распавёў. Ну дык давайце пачытаем, што ён тут бае. "7 ноября все прогрессивное человечество отмечает День Великой Октябрьской социалистической революции. Какие бы мнения в угоду политической конъюнктуре ни высказывались отдельными лжеисториками и политическими шулерами, Великий Октябрь был, есть и еще долго будет оцениваться прогрессивным человечеством как событие эпохальное", — ну, хай сабе. Але ж мы гэта ўсё сто лет чуем. А табліцы чэмпіянату Брэсцкай вобласці хрэн ведае колькі не бачылі. Чаму яе не даць замест гэтага?

Ці вось: "Колоссальным оказалось нравственное, гуманистическое значение Октябрьской революции. Она сокрушила основной постулат буржуазной идеологии — святость и вечность частной собственности. Отвергла любое оправдание войны ради наживы. Сделала справедливость важнейшим принципом общественного устройства. Социалистическая революция разбила буржуазную теорию о том, что трудящиеся не могут обойтись без эксплуататоров, что они не способны управлять государством и организовывать производство. Она утвердила в советском обществе культ труда. Отвергла возможность гордиться нажитым за чужой счет. Важнейшей нравственной заповедью стало неприятие нетрудового образа жизни. Документы первых лет Советской власти закрепили идею о сплочении людей труда перед разъединяющей силой денег, вражды и ненависти. Были заложены основы товарищеской солидарности, коллективизма и дружбы народов…" Ды ведаем мы і без гэтага, што працаўнікі могуць абысціся без эксплуататараў. А вось колькі ачкоў у "Іванава" у першынстве вобласці — не ведаем!



Так, што тут далей?.. "Ленин — это такая же часть белорусской истории, как национальные поэты и писатели, политические деятели и ученые. Без его имени в истории образуется пробел, который не заполнят ни "новые белорусы", ни ангажированные интеллектуалы западного толка". Чаго чалавек так хвалюецца? Ды ведаюць усе, хто такі Ленін. Вунь ён у нас на плошчы стаіць, на царкву глядзіць. Увесь залатым адлівае, галава як той купал. Ну што пра яго новага можна сказаць? А пра "Іванава" можна. Вось да нас прыехаў "Брестжилстрой" — лідар чэмпіянату. Мы, калі выйграем, яго апярэдзім? Ці што? Ці як? За што гуляем? Пра гэта хрэн з раёнкі даведаешся.

Хай хаця б гэта выкінулі з сакратара: "В заключение разговора по поручению бюро Ивановского райкома партии хочу поздравить земляков со столетием Октябрьской революции, пожелать уверенности в завтрашнем дне, спокойствия и мира, здоровья и счастья, добра и благополучия всем и каждому!", а замест — табліцу. Ну ў чым сэнс? Нас на другой старонцы ўжо з "акцябром" тым райвыканкам павіншаваў, нашто па сто раз рабіць?

Я ж не кажу ўвогуле, што газета дрэнная. Проста незразумела, чаму футбол у заняпадзе. Нейкія спаборніцтвы для 12-гадовых на паўстаронкі, а галоўны турнір вобласці — як сабака без будкі. То з'явіцца, то знікне… А тут жа нашы лепшыя хлопцы гуляюць! А мы заўзеем. Глянь вунь, колькі народу прыйшло. Багата! Цікавяцца людзі футболам, любяць.



Я не скажу, што дужа добра гуляюць, але ж свае! Сёння 0:0, шмат барацьбы, мала плёну. Ды свае! Разумееш, свае! І стадыён, лічу, неблагі для вобласці. У Івацэвічах, кажуць, зараз новы пабудавалі. Прыгожы, як цацка. Гэта ж я, дарэчы, у раёнцы прачытаў. Як пра іншыя раёны, дык мастакі пісаць, а табліцы няма! Усё пра Леніна пішуць ды пра эксплуататараў. Колькі ўжо можна? Хоць бы на пенсіі адпачыць ад "віхрэй ярасных атак".

Ты толькі не пішы, што гэта я табе так усё сказаў, а то пачнецца. Гэта я кажу, каб ты разумеў, як мы тут жывем на Іванаўшчыне. Мы ж народ не дурны. Вунь, подывыся, хлопцы на тым баку ўжо газету пасцялілі і на мордзе ў першага сакратара сала рэжуць ды гарэлку разліваюць.

Так што не сказаць, што раёнка — справа непатрэбная. Наадварот, вельмі патрэбная. Яна і без табліцы чэмпіянату Брэсцкай вобласці ў жыцці вельмі дапамагае.

" title='' target="_blank">БОЛЬШ ФОТА













Комментарии (17)

KON 09 Ноя 2017 16:14
Правільны тэкст. І крык душы янаўскага заўзятара. А мясцовы футбол часта бывае цікавым, вунь нядаўна ў Шуміліне мясцовыя і лепельскія біліся наўпрост на полі. Ды і табліца чэмпіянату куды цікавей за дэбільныя замыленыя фразы пра "Вілікій Акцябр".
lonely hedgehog 08 Ноя 2017 08:52
Газета з мінулага. Напэўна, штогод аднолькавыя словы на 7 лістапада друкуюць. А што ім - усё роўна "выпішуць", хоць і на патрэбы быту. Канешне, калі падлічыць, то занадта дорага на цвік вешаць :)
Пузырь 08 Ноя 2017 00:37
Творческий талант 365го достиг апогея. Всё разложения по ноткам..
Андрюше взять бы в компанию ломбаду, медведя этого ипанутого на всю лапу, залезть на Пик творчества - Джомолунгму, и сброситься толпой на обрывистый бережок советский.. Вот это была бы команда!! Вот это можно наваять!! И старика с итальяшкой прихватите..
Andy1977 07 Ноя 2017 21:58
"Afrika" писал(а):
Кто вообще эти "районки" выдумал? А обязаловка (подчеркнуто слово "обязаловка" с вариантом "обираловка"))очередной подписки - это по коммунистически!) Так вот товарищи, зачем нам прогресс? Ведь читателем будут обеспечены всегда."

Наверное, при Владимире Ильиче эти "районки" и выдумали. Они оказались живучими, как и сам тов. Ленин.
Alex.GlebOff 07 Ноя 2017 21:38
Angmarsky, Повторяешься толсто .....