2017-11-14 11:06:58
The Vashkevich

"Калі б у нас быў стадыён на 100 тысяч, на гульні з БАТЭ ўсё роўна быў бы аншлаг". Колькі піва выпівае сапраўдны мусульманін з Кёльна*  

"Калі б у нас быў стадыён на 100 тысяч, на гульні з БАТЭ ўсё роўна быў бы аншлаг". Колькі піва выпівае сапраўдны мусульманін з Кёльна** Альтэрнатыўная назва — "Мурашкі"

Аб аўтары — па-руску або па-беларуску

Бацька заўсёды казаў Ануру: "Гонар ёсць і ў перамозе, і ў нічыёй, і ў паразе. Калі ты ходзіш на стадыён толькі дзеля перамог, ты будзеш несвабодным. Ты будзеш заложнікам рэзультату. Свабода — гэта калі ты прыходзіш дзеля самой гульні. Тады ты заўсёды будзеш сыходзіць з трыбуны задаволеным".

Бацька — чалавек мудры. Да пераезду ў Германію ён заўзеў за "Галатасарай". І пасля таго як асеў пад Кёльнам, працягваў глядзець чэмпіянат Турцыі. Праўда, і за "казлоў" таксама крэпка пачаў "тапіць". "Галатасарай" — клуб моцны. А "Кёльн" — клуб правільны", — казаў ён Ануру. Анур не разумеў.

І тады бацька ўзяў яго ў Стамбул. Гэта быў прыкры для "Галатасарая" матч: прайграў "Эстэрсунду" і выляцеў з Лігі Еўропы.

Трыбуны проста звар'яцелі. Ругаліся апошнімі словамі, стараліся трапіць у гульцоў запальнічкамі, свісцелі, даставалі з кішэняў білеты і запальвалі іх. Попел ляцеў на галовы футбалістаў, якія падышлі да сектара, каб павініцца.


Анур проста не мог гэтага зразумець. На "Кёльне" такога ніколі не было. Тут калі вар'яцелі, дык толькі ад радасці. Напрыканцы сезона-2016/17, калі "казлы" атрымалі права гуляць у Лізе Еўропы, заўзятары высыпалі на поле, паднялі на рукі Антані Мадэста — і панеслі. Анур таксама прымаў удзел. Гэта відовішча трапіла ў камеры, і на дзень хлопец стаў зоркай класа. Зрэшты, усе ведалі, што ў гэтага Анура адзін футбол у галаве. Яго хутчэй па тэлевізары, чым за ўрокамі ўбачыш.

Ануру было 19 год. Нічога круцей чым выхад з другой бундэслігі ў першую ён не бачыў. І тут — еўракубкі! Свята, якое цяжка было нават уявіць.

Заўзятары "Кёльна" ніколі не наракалі на лёс. Іх клуб прайграваў, катаўся па другой бундеслізе, але фанаты прыходзілі на "РайнЭнэргі Штадзіан" не за перамогамі і не за славай. А за неверагодным пачуццем знаходжання ў эпіцэнтры цуда, побач з зялёным прамавугольнікам, праз які праходзіць такі вальтаж, ад якога можна зарадзiцца на два тыднi.

Бацька купіў Ануру абанемент на хатнія гульні. 300 еўра на сектар "хулз" за правымi варотамi. Сам стары сядзеў на процілеглым боку, дзе трошкі спакайней. Скакаць па бетоне — справа маладых. І Анур скакаў — і дома, і на выправах. У гэтым сезоне быў на ўсіх хатніх гульнях "Кёльна" у бундеслізе, прабіў Штутгарт і Гельзенкірхен. І шкада, што да Барысава не дабраўся.


Калі б у Анура спыталі аб лепшым матчы ў жыцці, ён бы сказаў: параза ад "Баварыі" 0:3. Каманду адвазілі на поле, але з кожным голам у браму "казлоў" іх сектар спяваў усё грамчэй. Гарлапанiў так, што мурашкі шпарка беглі па спіне, руках і нагах, і валасы на карку станавіліся дыбам.

"Кёльн" мог прайграць нават дэрбі супраць Леверкузена ці Гладбаха. Але фанаты "Кёльна" ніколі і нікому не прайгравалі. Бо яны не гулялі — яны жылі гэтым усім.

Кожны дзень матча Анур ужо з раніцы хадзіў з усмешкай. Бундэсліга звычайна гуляла па суботах. 14.30 — святы час для ўсіх заўзятараў чэмпіянату Германіі. Звычайна ён прачынаўся гадзіне а дзевятай, снедаў, ішоў у супермаркет, браў "Кёльш" з хлопцамі і ехаў на "Райн Энэргі". Там яны ішлі ў невялічкі бар ля арэны, выпівалі яшчэ па шклянцы — і на трыбуну!

Калі ў дзень гульні трэба было ісці ў школу, для ўсіх навокал, Анур без канца анансаваў гульню. Спачатку маці, якая хоць і нарадзілася ў Кёльне, па-мужчынску за "казлоў" не заўзела (бацьку нічога анансаваць было не трэба).

Потым — аднакласнікам, пакуль яны не пачыналі маліць аб літасці. Потым — усім на школьным двары.


Растлумачыць сваю апантанасць Анур нават не спрабаваў. Выдатны горад, выдатны клуб і выдатная атмасфера на гульнях. Хтосьці казаў: "казлы" — лузеркі. Хтосьці — што ў "Баварыі", "Шальке-04", "Барусіі" стадыёны больш прыгожыя. Анур толькі ціскаў плячыма: ну і што з таго? Ну, лузеркі. Ну, больш прыгожыя. Што далей? Любоў ёсць любоў.

У Гельзенкірхене ў мінулым сезоне атрымалася дастаць квіток толькі ў хатні сектар. "Кёльн" выйграў 3:1, і пасля кожнага гола Анур ускокваў і крычаў на ўвесь стадыён. Да яго ляцелі праклёны і недапітае піва. Толькі сапсаваць той настрой было немагчыма.

Ён заўзеў бы за "Кёльн" да самай смерці, і ў гэтай гатоўнасці была поўная яснасць. Са зборнымі крыху цяжэй. Падчас чэмпіянатаў свету і Еўропы ён заўсёды заўзеў за Германію і Турцыю. Насіў футболку Мясута Азіла.

Але калі каманды Германіi і Турцыi гулялі адна супраць адной, Анур нічога не мог з сабой зрабіць і заўзеў за туркаў. Ён упэўнена прызнаваў, што ён немец, тут нарадзіўся і размаўляў "auf Deutsch" без акцэнта, часцяком чуў, што многiя бюргеры па павадках большыя туркі, чым ён. Ды Турцыя не адпускае так проста.


За кубкам "Кёльша" з сябрамі перад гульнёй з БАТЭ ён крыху паразважаў аб гэтым пра сябе. Больш думалася пра гульню з беларусамі. Пра клуб з Барысава ён ведаў толькі тое, што некалькi год таму ён выйграў у "Баварыі". За шухер, які БАТЭ навёў у стане глораў мюнхенцаў, беларусам у той час былі ўдзячныя ўсе нармальныя заўзятары Нямеччыны. "Баварыі" патрэбны толькі перамогі — гэта зразумела, але навошта так пантавацца?

За тую перамогу Анур быў нават гатовы дараваць БАТЭ выйграш над "Кёльнам" у Барысаве. На "РайнЭнергі Штадзіане" спадзяваліся на рэванш. У горадзе быў страшэнны ажыятаж. Квіткі ў дзень гульні проста не прадавалі — толькі з рук у перакупаў. Анур быў упэўнены: калі б у "казлоў" быў стадыён на 100 тысяч, на гульні з БАТЭ ўсё роўна быў бы аншлаг.

"Кёльш" у барчыку, як звычайна, адправіў яго на трыбуну ў прадгульнявым рэлаксе. Анур піў футбол тымі ж вялікімі глыткамі, якімі піў піва перад гульнёй і пасля яе. Перад перапынкам БАТЭ забіў два галы. Другі — проста выдатны: ударам праз сябе.

Трыбуны ў адказ запелі — і мурашкі каторы раз пабеглі па ўсяму тулаву. Ён не ведаў, як закончыцца сустрэча, але яму было тут так хораша, як нідзе ў свеце.

БОЛЬШ ФОТА










Комментарии (3)

Сяржук Дзярэчынскi 14 Ноя 2017 13:28
дзякуй за артыкул
Vitasik 14 Ноя 2017 12:47
няма у беларускай мове слова "ругалися", ёсць тольки "лаялися"
lonely hedgehog 14 Ноя 2017 12:02
Гонар ёсць і ў перамозе, і ў нічыёй, і ў паразе. Калі ты ходзіш на стадыён толькі дзеля перамог, ты будзеш несвабодным. Ты будзеш заложнікам рэзультату. Свабода — гэта калі ты прыходзіш дзеля самой гульні. Тады ты заўсёды будзеш сыходзіць з трыбуны задаволеным
Читать полностью: https://www.pressball.by/pbonline/exclusive/84555
Залатыя словы, дэвіз сапраўдных балельшчыкаў.