2017-12-04 13:36:42
The Vashkevich

"Стадыён і лазня — дзве радасці пенсіянера ў Гарадзеі". Калі "цукровыя" гуляюць з БАТЭ, у мясцовых аматараў разрываецца сэрца*

"Стадыён і лазня — дзве радасці пенсіянера ў Гарадзеі". Калі "цукровыя" гуляюць з БАТЭ, у мясцовых аматараў разрываецца сэрца**Альтэрнатыўная назва — "Юзар Генадзь Палыч".

Аб аўтары — па-руску або па-беларуску

Генадзь Палыч яшчэ ўчора ўсё падшукаў у інтэрнэце. Загугліў, як кажа моладзь. І цяпер прыблізна ведаў, як бампер знімаць.

Што мог, рабіў сваімі рукамі — прывык. Усё жыцце правеў на гарадзейскім цукровым заводзе. Скончыў завочна палітэхнічны інстытут, стаў галоўным інжынерам. У 2000-м выйшаў на пенсію, але тэхнічныя навыкі засталіся. Як унучка камп'ютар падаравала, да інтэрнэту падключылі — так Генадзь Палыч і пачаў там шукаць, што ды як рабіць. Аказалася, дужа карысная рэч гэты інтэрнэт!

Рамонт швейных машын, напрыклад. Можна паглядзець, разабраць — і самому паправіць. Зафіксіць, як кажа моладзь. Ці яшчэ што-небудзь.

Городея

Вось і ў дзень матча "Гарадзея" — БАТЭ пайшоў ён у гараж. Машына ў яго добрая — "Кіа Рыа", 1,5 літра. Бегае як мае быць. Безумоўна, сёе-тое, бывае, патрэбна і падладзіць, але гэта дробязі. Вось зараз. Трэба было бампер зняць ды замяніць. А як? Гугл у дапамогу, як кажа моладзь. Толькі дурні лічуць, што старыя ні на што не прыгодныя. Будзе плён, калі даць час разабрацца.

Генадзь Палыч і ў 77 гадоў у спрытнасці за клавіятурай унучцы, вядома, уступаў. Але ўвогуле навастрыўся. Стаў сапраўдным, што называецца, юзарам. І тое мог знайсці, і гэта. На сайт роднай "Гарадзеі" заходзіў часцяком. Глядзеў, на яком месцы, якія навіны ў камандзе.

Заўзятарам Генадзь Палыч быў сапраўдным. У сезоне-2017 мо гульні дзве толькі прапусціў на гарадзейскім стадыёне. Дождж, снег, іншыя дробязі надвор'я Генадзя Палыча ніколі не палохалі. "Футбалісты выходзяць у любое надвор'е — і заўзятары таксама павінны ўмець цярпець", — заўжды казаў ён. А зараз вось яшчэ і стадыён зрабілі проста казачны: дах, сядзенні, усе ўмовы. Цацка, а не арэна. І дагэтуль Генадзь Палыч заўсёды пільна сачыў за Гарадзеей. Ды як інакш, калі нарадзіўся ў Нясвіжскім раёне, і ўсё жыццё тут пражыў?

Городея

Апошні тур абяцаў сапраўднае свята. Да "Гарадзеі" ехаў БАТЭ. За гадзіну да гульні вакол трыбун пачаў збірацца народ. За першымі шашлыкамі намалявалася чарга, барысаўскія актыўна фатаграфаваліся з "Победой", выстаўленай ля ўваходу. "Міліцыя сустракае ўсе электрычкі і цягнікі на станцыі і праводзіць балельшчыкаў БАТЭ да стадыёна. Нават групы па тры чалавекі вядуць", — смяяліся госці.

Барысаўскіх было шмат — у рэшце рэшт яны густа запоўнілі старую трыбуну і даволі няблага — новую, на ўзгорку. "БАТЭ — добрая каманда. Але ў апошні час стала слабей. Асабліва турбаваліся падчас гульні з "Црвенай Звездай". Калі барысаўчане гуляюць у Лізе Еўропы, глядзіш і проста не можаш не хвалявацца за "жоўта-сініх". Крытыкі ў іх адрас шмат, таму што чакаюць шмат", — разважаў Генадзь Палыч.

Перад апошнім турам склалася дзіўная сітуацыя. З аднаго боку, БАТЭ — каманда не чужая. З другога — заўсёды хочацца, каб "Гарадзея" выйгравала. А выйграе яна, і сталічнае "Дынама" — чэмпіён. Таксама важны клуб. Бадай, лепшыя гульні ў заўзятарскім жыцці Генадзя Палыча — калі мінскае "Дынама" выйграла саюзны чэмпіянат. Фантастычныя ўспаміны! Параўняцца з імі маглі толькі гульні бразільцаў разам з Пеле. Усе збіраліся каля экрана, каб паглядзець. Бо раней як было: адзін тэлевізар у чырвоным кутку, прыходзь і глядзі.

Городея

А зараз вось і ў Гарадзеі вялікі футбол адбываецца. Сапраўдная падзея. Жонка з раніцы адчувала бадзёры настрой Генадзя Палыча. "Гена, апранай вось гэта, каб было цяплей!" — збірала яна яго на футбол. Так, не травень на двары. Ды як прапусціш такую сустрэчу?

Увогуле сезон выйшаў дастойны. "Сёлета, напэўна, Дубаіч лепшы. Лебедзеў шмат забівае, добры гулец", — разважаў Генадзь Палыч пад дахам стадыёна. Дзень выдаўся пахмурны, ужо пасля першага тайма ўключылі святло.

А гульня была — агонь! Спачатку "Гарадзея" прапусціла. Потым — забіла тры! Потым пенальці! Потым — гол на апошняй хвіліне ад гаспадароў. Дымавуха ад фанатаў БАТЭ, роспач гарадзейцаў — неверагодныя хвіліны. Канец сезона-2017 запомніцца назаўжды.

Шкада, што не перамаглі, але ж не гэта галоўнае. "Ёсць ад футбола азарт. Адчуваеш, што маладзееш. Асабліва калі "Гарадзея" выйграе. І нават калі прайграе, але дастойна, ганарышся за каманду. Увогуле стадыён і лазня — дзве радасці пенсіянера", — думаў Генадзь Палыч па дарозе дамоў.

Было толькі крыху незразумела: ці трэба адзначаць нічыю? Калі б перамога, усё ясна, паражэнне — таксама. А вось 3:3 — гэта як?

Разважаючы аб гэтым, Генадзь Палыч уключыў камп'ютар. Паглядзець, што там робіцца ў гэтых інтэрнэтах. Пазаліпаць, як кажа моладзь.

БОЛЬШ ФОТА

Городея

Городея

Городея

Городея

Городея

Городея

Городея

Городея



Комментарии (6)

lonely hedgehog 05 Дек 2017 09:37
Цікавае спалучэнне сівой даўніны, сучаснага віртуальнага свету і футбола. Дзякуй вялікі!
alexander_minsk 04 Дек 2017 19:57
Акурат для раённай газеты прыдалося б.
Лось 04 Дек 2017 19:10
Таксама няма слова баня.
Amstel 04 Дек 2017 18:14
Нейкая трасянка. Дзе у беларускай мове паражэнне?
ПАРАЗА!
А дед молодец, конечно
швейк 04 Дек 2017 16:59
Шо за человечек в кожаных штанишках и с пластмассовой короной на голове?