2018-03-07 17:02:55
The Vashkevich

"Во, бл*, вясна прыйшла!" 9 галоў сярод ільду і сугробаў на полі №2*

"Во, бл*, вясна прыйшла!" 9 галоў сярод ільду і сугробаў на полі №2**Альтэрнатыўная назва — "2 сакавіка".

Об авторе — по-русски или па-беларуску

Дзень матча заўсёды асаблівы. Нават калі гэта проста "таварняк", калі да старта сезона яшчэ шмат часу, калі нічога не вырашаецца, але ўжо з ранку адчуваецца: сёння гульня. Значыць, нешта будзе. Хваляванне невялікае, але ёсць. Тым больш што даўно не гулялі. Рулік адчуваў гэтую прадгульнявую хвалю.

Будзільнік празвінеў у 6.30, хаця афіцыйны пад' ём для ўсіх быў у 8.00. Гэта Лёха Калтыгін пачаў сваю традыцыйную расцяжку. "Галкіпер — што з яго вазьмеш. Магло быць і горш", — думаў Рулік, засынаючы зноў.

Потым сапраўдны пад'ём, сняданне перад ад'ездам з Дудзінкі, аўтобус на Мінск па бялявай ад інею дарозе пад рандомныя трэкі з кантакта, пад чарговыя серыі "Хадзячых мерцвякоў", пад кніжкі, пад хуткі дарожны сон. Затым — вузкія калідоры і раздзявальні Акадэміі футбола БФФ і спакойны голас Ігара Гаўрылавіча: "Надвор'е дрэннае, але трэба выйсці адпрацаваць як след". І вось выхад на белы ад снега прастор.

Гулялі на полі №2 комплекса БФФ. Выйшлі і адразу зразумелі: гэта не футбол будзе, а канькабежны спорт. Шыпы не трымалі. Прамерзлае поле было нібыта каток.

Минск

Бам — першае падзенне! Бум-с — другое! Хрась — трэцяе. Кожнае паскарэнне "жоўта-блакітных" скончвалася доўгім тармазным шляхам і добра, калі без падзенняў. "Ашмяны"-БДУФК былі ў бампах і на нагах трымаліся трохі лепей, але таксама не без камізму.

Запас дубля БАТЭ выйшаў за раздзявальні трохі пазней, калі барысаўчане ўжо "гарэлі", і пачалі размінацца ля правай брамы. Рулік ведаў, што выйдзе пасля перапынку.

Гуляць было цяжка. За 19 год жыцця гэта былі, бадай, самыя складаныя ўмовы. Слізка — гэта раз. Халодна — гэта два. А тут яшчэ і снег паўсюль. Пальцы ў бутсах хутка замерзлі, бегаць з кожным крокам станавілася складаней.

Рулік заўсёды хацеў быць падобным да Нэймара. На ліцэнзіі атрымлівалася хаця б па пазіцыі — гуляў злева. Яму было зручна — дапамагала добрая левая, а леўшуноў было мала. У дублі БАТЭ ўсё наадварот, таму Рул выходзіў на правым краю атакі.

Цікава, як бы адчуваў сябе сапраўдны Нэймар на гэтым полі, у холад і снег, і колькі б забіў, і колькі б аддаў, і колькі б ляжаў пасля кожнага фола на сабе, і колькі б разоў упусціў аранжавы мяч за бакавую, адзначаную чырвонымі фішкамі?

"Рул, рул! Гарыш!.." Падзенні і заносы працягваліся. Мяч вылятаў у вялізныя сугробы, футбалісты, як чаплі, хадзілі ў іх, высока падымаючы ногі. Снег то ішоў, то перапыняўся, сонца то свяціла, то хавалася за хмары. Невялікі вецер матляў канцы рэкламных банэраў "Ашмян", дбайна развешаных за левай брамай. Мітусня ў небе, мітусня на полі, мітусня навокал.

Рулинский

І з гэтай бегатні прыходзілі галы. Шмат галоў. Рулік звычайна адчуваў, што заб'е за некалькі імгненняў да гола. Вось мяч у Іллі Сеня, вось ён бачыць партнёра — і Рулік ужо заносіць нагу для ўдара, і мяч ляціць у сетку.

Таксама было і перад другім голам: шалёныя скокі мяча, доўгія тармазныя пуці ўсіх у штрафной, слушны пас Тропіна — і тут галоўнае прабіць, бо ўжо ведаеш, што трапіш.

Нешматлікія заўзятары і скамейкі запасных дубелі на марозе, які, здавалася, толькі мацнеў з кожнай хвілінай і кожным голам.

Прайгралі ўсё ж такі — 3:6. З выдаленнем Тропіна. Ён і суддзя ўзаемна паслалі адзін аднаго на ўсім вядомыя літары, але ў такіх спрэчках заўсёды перамагае той, хто можа паказаць процілегламу боку чырвоную картку.

"Ну навошта гэтыя размовы з арбітрамі?! Нашто гэтыя дурныя выдаленні?!" — схапілася за галаву скамейка барысаўчан.

Минск

Калі прагучаў фінальны свісток, трэнеры адразу пагналі гульцоў у раздзявальню: "Хуценька, хуценька, хлопцы, не стынем, адразу ідзем наверх".

"Рулік, занясі, калі ласка, мячы", — сказаў Дзмітрый Яўгенавіч і працягнуў сетку. Рул прыняў яе і пайшоў да Акадэміі БФФ па дарозе, прарытай у паўметровым слаі снегу. І ўжо між гэтымі сугробамі у галаве пачаліся паўторы небяспечных момантаў — як звычайна бывае, асабліва пасля паразак. З імі цяпер і ехаць дамоў, у Серабранку, і засынаць, і прачынацца, і бавіць вольны час.

Нешматлікія гледачы тупалі следам з марай аб гарачай гарбаце ў кавярні. "Самы малады бяжыць за ромам!" — "Ды ў мяне ўсё з сабой!" — "Во, бл*, і вясна прыйшла!" — жартавалі яны, і ад гэтых жартаў станавілася крыху цяплей.

Минск

Минск

Минск

Минск

Минск

Минск

Минск

Минск

Минск

Минск

Минск

Минск

Минск

Минск

Минск

Минск

Минск



Комментарии (7)

Пузырь 07 Мар 2018 23:52
Матная трасянка - это за гранью. У нас такая журналистика, потому что спорт такой? Или спорт такой, потому что журналистика вот такая?
Что ты употребляешь, зе?
pressx 07 Мар 2018 20:45
просто Вашкевич для белорусских блатарей пытается писать).
Скоро в заголовке будет "глаз порву,мархалы выколю" и далее по тексту
ГЕША 07 Мар 2018 20:35
Таварыш, The. "Сугробы" па-беларуску - гурбы.
ЗЫ
Сайт БАТЭ калi будзе на беларускай мове????
Silhouette 07 Мар 2018 19:11
"Baravik" писал(а):
Самы малады бяжыць не за ромам; самы малады бяжыць па ром. Не скамейка барысаўчан, а лаўка. Сядайце, Вашкевіч, - 2!"

А чаму 2? За дзьве памылкi можна i 3 паставiць. З плюсам.
Bjoern*10 07 Мар 2018 19:01
Сугробаў.