2018-04-30 21:00:28
The Vashkevich

Унутраны Случак у санаторыі. Ці магчыма беларуская спартовая журналістыка на беларускай мове?

Унутраны Случак у санаторыі. Ці магчыма беларуская спартовая журналістыка на беларускай мове?Эпілог "БелВашкевіча", які мог бы быць і прадмовай.

Об авторе — по-русски или па-беларуску

Калі год таму пачынаўся "БелВашкевіч", спадзяванні рэдакцыі pressball.by стабільна трымаліся каля нуля. Сама па сабе ідэя пісаць нейкія апавяданні з жыцця заўзятараў не гучала правальнай. Галоўным пытаннем была мова. Папярэдні досвед дэманстраваў: напісанае на белмове клікаюць неахвотна. Прыкладна ў 1,5-2 разы горш, чым на рускай.

Арцёму Фандо я адразу сказаў: давай ты назавеш нейкую лічбу, якую немагчыма набраць белмовай. Ну хай 5000 праглядаў ці 10 000. І калі ўсё ж такі атрымаецца, даеш мне прэмію. Ну павінен жа быць нейкі імпэт! Ну і да таго ж гэта ты называеш лічбу. Ты нічым не рызыкуеш. Проста скажы бяспечны на твой погляд паказчык.

Арцём падумаў і згадзіўся: ну ладна, давай 7000 праглядаў. Калі набіраеш — 20 рублёў табе бонус. Гэта была добрая цацка для кацяняці. З аднаго боку здаецца, што можаш даскокнуць. З іншага — ледзь-ледзь заўсёды не хопіць. Ну, напэўна.

Лакальную перамогу белмова атрымала. Пік-7000 быў пройдзены тры разы — у Мюнхене, Слаўгарадзе і Горждах. Яшчэ пяць разоў "БелВашкевіч" набіраў больш за 6000 і шэсць разоў — больш за 5000. Адзін раз было нават больш за 10 000 праглядаў.

Сярэдні паказчык — амаль 4500 праглядаў пры 7,2 каментах. Гэта лепш, чым пачаткова разлічвалі. Нават нашмат лепш. Але ўсё роўна горш, чым на рускай. Што ні рабі, руская перамагае.

Што ні рабі.

Червень

Беларуская спартыўная журналістыка на беларускай мове — ці магчыма гэта ўвогуле? Адказ просты: магчыма настолькі ж, наколькі магчыма на беларускай мове ўсё наша жыцце. Кожны робіць свой выбар шмат разоў на дзень, раскрываючы рот ці набіраючы тэкст любых памераў — ад эсэмэскі да рамана.

Чалавек заўсёды робіць, як лягчэй. Зараз для абсалютнай большасці людзей прасцей на рускай.

Белмова апынулася ў досыць складаным становішчы. З аднаго боку — статус дзяржаўнай, статыстычна высокая колькасць носьбітаў (ці хаця б тых, хто разумее), даволі шырокае выкарыстанне на канале "Беларусь 3", спробы разварушыць яе білбордамі пра "Ажыны — смак роднай мовы", "Маё першае слова — каханне", "Мо-ва = ма-ма". З іншай — праблемы на побытавым, галоўным для любой мовы ўзроўні. Дайшло да кропкі, дзе барацьба за мову прымае недарэчныя формы накшталт дзейнасці актывіста Случака.

БГАТУ

Зрэшты для таго, каб нешта змянілася, ёсць два шляхі. Першы — відавочны. Шлях рэпрэсій і судовых скаргаў. Шлях моўнага інтэрнэт-тэрору, лістоў-бізуноў і палаючых пердакоў на абодвух баках барыкад. Умоўны шлях Случака. На якім белмова ўбіваецца ў галовы малаточкам суддзі. На якім белмова — гэта нібы граната без кальца. З ёй трэба вельмі асцярожна, каб не бамбанула, каб на цябе не напісалі скаргу. У гэтым паралельным сусвеце штраф — гэта самае лёгкае, што з вамі здарыцца, калі вы не ведаеце мовы.

Другі шлях — шлях пяшчоты і цярплівасці. Сусвет, у якім не караюць за няведанне белмовы, а ўзнагароджваюць за веданне. Дзе беларускамоўныя крамы таннейшыя. Дзе ў пашпартным стале за запоўненыя на белмове заявы ў квітанцыі не 5 рублёў, а 3,5. Дзе ва універсітэце на белмове вучыцца ў два разы танней, чым на русмове. Уявіце сабе: прыходзіце вы ў банк, каб нешта зрабіць. І калі выбіраеце камунікацыю і ўсе паперы на белмове, картка (крэдыт, усё, што заўгодна) вам дастанецца на пяць адсоткаў танней. На якой мове пры такім раскладзе вы будзеце там размаўляць і падпісваць? Зручнасць супраць эканоміі — і гэта ўжо ў разы складаней, чым зручнасць і… ўсё на гэтым.

Другі варыянт нашмат эфектыўней, але і нашмат даражэй і складаней. Напэўна, сёння такое магчыма толькі на дзяржаўным узроўні.

Шлях Случака куды прасцей, таму ён зараз і набывае папулярнасць. У людзей, якія ведаюць беларускую мову, унутраны Случак часцяком выходзіць з-пад кантролю і перамагае. Гэта нешта накшталт цемнага боку моцы (які, здаецца, ёсць нават у белмовы!) — ён спакушае не менш паспяхова, чым светлы.

Глыбокае

Кожнаму з нас трэба адправіць свайго ўнутранага Случака ва ўнутраны санаторый — каб троху падлячыў нервы, супакоіўся, адпачыў і падумаў аб сваіх паводзінах. Каб жаданне катаваць скаргамі назаўсёды знікла ў яго.

Бо спрацуе толькі светлы бок моцы. Белмова амаль не пакідае іншага варыянту. Яна сапраўды лагодная. На ёй цяжка казаць і рабіць гадасці. За ўвесь гэты год я так і не змог напісаць нічога едкага, агіднага, нядобрага. Не атрымліваецца — хоць, магчыма, я проста дрэнна яе ведаю.

Якім жа мяккім, як лапы кацінага караля Варгіна, быў гэты сезон! Як заўжды поўны вандровак, неверагодных сустрэч і доўгіх размоў. Вялікі дзякуй — і індусу ў Стакгольме, і п'яненькаму мужыку ў Бранску, і Маланцы ў Барысаве, і хлопцу ў Кёльне, і бабе Надзi ў Дуброўне, і Цімоху ў Полацку, і ўсім-усім-усім! Вы і ёсць той футбол-2017/18 у фантастычных апавяданнях, якія ўсё ж такі нехта чытаў.

Ніхто не ведае будучыні. Таму зараз нам не дазнацца, колькі яшчы цвісці грушы, колькі бегчы каням і колькі курлыкаць у небе жураўлінаму кліну. У гэтым наша слабасць, і ў гэтым наша выратаванне.

ФУТБОЛ У ФАНТАСТЫЧНЫХ АПАВЯДАННЯХ. ПОЎНЫ ЗБОР ТВОРАЎ "БЕЛВАШКЕВІЧА"

Агітцягнік ЛДПР, Шандыбiн, Марадона i георгіеўская стужка бясплатна

"У жонкі няма часу сачыць за "МЮ", бо яна павінна гатаваць мне ежу, пакуль я гляджу футбол!" Як выглядае сапраўдны фанат "Манчэсцер Юнайтэд" 

"852 члены плацяць узносы — на гэта клуб і існуе". Колькі каштуе сезон каманды шведскага Д4 

"У жонкі футбаліста заробак часцяком большы, чым у самога футбаліста". На што жыць, калі твой бойфрэнд гуляе ў вышэйшай фінскай лізе

"Лепш быць добрым зваршчыкам, чым абы якім футбалістам". Эстонскі "Аякс" з беларусам у складзе, які прайграе па 0:14

"Жыў у падвалах, сяджу на паперці". Заўзятар без нагі, які за свае грошы робіць афішы гульняў ФК "Полацкгаз" і сам іх расклейвае

"Люблю, калі нашы супраць нянашых". Бабка Надзя, якая паціскала руку Аляксандру Лукашэнку, заўзее за "Днепр" з Дуброўна і Дашу Домрачаву

"Пастаянны алкаголь… І жонкі, якія збіраюць сваіх мужыкоў па ўсяму гораду". Прывітанне Славе Глебу ад Лёні Касякіна з Прапойска

Ё…ь, куды б'еш?! Б…, г…н крывалапы! Страшная літоўская казка, якую трэба хаваць ад дзяцей

"Я была б жонкай футбаліста не горш за Шакіру". Як хадзіць на стадыён, калі твой бойфрэнд — гулец

"За тры месяцы пакуль нічога не заплацілі". Доктар "Лагойска" распавёў пра пераломы, прыпадкі эпілепсіі і кошт замарозкі

"У Беларусі ніколі не быў, але асацыяцыі пазітыўныя. Жадаю беларусам усяго добрага!" Хто плакаў пасля перамогі БАТЭ ў Ерэване

"Зараз нават бабулю ад "Аднакласнікаў" не адагнаць, а вы хочаце, каб на футбол хадзілі!". Заўзятар са Шчучына тлумачыць усе праблемы белчэмпіяната 

"Трэба дазваляць піць алкагольнае піва і курыць на стадыёнах ". Колькі заўзятар з Хамутова заплаціў, каб пабачыць гульню "Славія" — БАТЭ

"Амерыканскія фільмы лепш савецкіх. А Stavr круцей нават за бога". 12-гадовы паўабаронца ФСК "Дзвіна" з Бешанковіч кінуў дзяўчыну дзеля футбола

"Гуляць ты не ўмееш. Але тут усе такія. Прыходзь у наступную пятніцу". Прагляд у 7-м швейцарскім дывізіёне

"У Беларусі людзі жывуць лепш, чым на Украіне". Што можна купіць у Александрыі па кошту квітка на гульню БАТЭ 

Мазіл у белфутболе шмат, а "Фаярфокс" — адзін. Гульня "Мазілы Фаярфокс" і "Зоркі"-ВВС прывабіла самага малага сабаку ў гісторыі айчынных стадыёнаў 

"Рыба ёсць! Закінуў вуду наўпрост на стадыёне — і хоць глядзі, хоць гуляй". Мы знайшлі ідэальны клуб для Сані Глеба!

"Усе нашы праблемы пачаліся з БАТЭ". Дзе гуляе першая каманда з топ-чэмпіянату, якую разнёс клуб Анатоля Капскага 

"Вы гуляеце, як можаце, я суджу, як магу!" Як адсудзіць матч на першынство раёна і не атрымаць па мордзе

"Яе маглі сапраўды забіць, і ў першую чаргу — ён сам". Як жыць, калі заўзееш за "Црвену Звезду", а твая жонка — за "Партызан"

"Глядзім больш Лігу Еўропы, чым Лігу чэмпіёнаў, бо там Яблонскі гуляе". Футбол у раёне, дзе нарадзіліся Капскі і Лаўрык 

"Фоткай у інстаграме магу набраць 90 лайкаў". Аб чым каркаюць крумкачы на стадыёне БДАТУ

"Гэта элемент патрыятычнага выхавання". Настаўніца вядзе 6-ы "А" на гульню "Глыбокае" — "Шуміліна" 

"Беларускія супы ненавіджу, а бульба падабаецца". Кікі Габі на гульні дубля "Дняпра" з рэзервам БАТЭ

"На апошнім радзе адкрылі шампанскае, пад трыбунай — нешта мацнейшае". Заўзятар, які прыляцеў у Паставы на самалёце

"Падымайся, прастытутка!" Хто зараз заўзее супраць Ковеля, Маліньша і Дубры ў Рызе 

"Калі мяч у нашых, усе павінны нешта крычаць!" Намеснік па ідэалагічнай рабоце завёў "энергетычны" сектар на фінале Кубка рэгіёнаў 

"Ленин — это такая же часть белорусской истории, как национальные поэты и писатели". Аб чым піша Іванаўская раёнка замест таго, каб пісаць пра футбол

"На поле ніхто не выбягаў. Буянілі толькі п'яныя літоўцы". Футбол у горадзе, дзе быў адзіны ў Латвіі ЛПП

"Калі б у нас быў стадыён на 100 тысяч, на гульні з БАТЭ ўсё роўна быў бы аншлаг". Колькі піва выпівае сапраўдны мусульманін з Кёльна 

"Стадыён і лазня — дзве радасці пенсіянера ў Гарадзеі". Калі "цукровыя" гуляюць з БАТЭ, у мясцовых аматараў разрываецца сэрца 

"Малы, рухай сваёй сранай дупай!" Што чэмпіёны свету кажуць бол-боям на гульнях "Арсенала"

"На "класіка" не пайду, трэба займацца прапагандай". Ён прыехаў да "Санцьяга Бернабеу" пастаяць з плакатам

"20 еўра за Д2 — нармальна для праграміста". Ён анты-"Рэал", ён анты-"Барса", ён заўзее за "Алькаркон" 

"Дзед гоніць самагон і дабаўляе ў каву?" Яны пакаштавалі, што п'юць на мараканскім Д3 

"Для дзяўчыны будзе асаблівы дагляд!" Як жанчыны трапляюць на футбол у Марока 

Jari ja minä. Як правiльна разумець фільм пра вялікую фінскую піпіську 

"Во, бл*, вясна прыйшла!" 9 галоў сярод ільду і сугробаў на полі №2

"Без даху было лепш". Беларускія заўзятары мараць аб новых арэнах, англійскія — сумуюць па старых

"На "Борнмуце" таксама просяць на ўваходзе паказаць, што ў торбе". Англійскі журналіст разважае аб дыктатурах 

"Мне бургер па-беларуску, калі ласка!" Дзень Волі на "Барысаў-Арэне" 

"Навошта беларусам есці сушы, калі ёсць грэчка і кампот?!" 2614-я гульня нямецкага граундхопера прайшла на "Барысаў-Арэне"

"Лукашэнка ўчора даў сваім разгон — я адразу ўспомніў наш добры савецкі час". Заўзятар ЦСКА аб ролі беларусаў у поспехах клуба

"Э-э-э, здарова! Ну што, як справы?!" Самае цяжкае ў працы маскота на футболе

0:7, 0:4, 0:7… 0:0!!! За што любяць дубль "Віцебска"



Комментарии (34)

Иван Иванович 03 Май 2018 13:09
"Андрэй Караткевіч" писал(а):
Любая дзяржаўная пасада, якая вымагае працу па-над самаўрадавай сістэмай у кантонах, вымагае паслугоўвання 4 афіцыйнымі мовамі."

ну приведи ты хоть какую-то ссылку... и кого ты подразумеваешь под госслужащими ? полицейские , например относятся к ним ?
Андрэй Караткевіч 02 Май 2018 22:16
"Иван Иванович" писал(а):
откуда это следует , нигде об этом нет речи ?"
Што значыць, нідзе?)
Нідзе ў рускіх "вікіпедыях", ты хацеў сказаць?
Любая дзяржаўная пасада, якая вымагае працу па-над самаўрадавай сістэмай у кантонах, вымагае паслугоўвання 4 афіцыйнымі мовамі.
Иван Иванович 02 Май 2018 19:37
"Андрэй Караткевіч" писал(а):
Але абавязаны на іх размаўляць, калі хоча быць дзяржаўным служачым."

откуда это следует , нигде об этом нет речи ?
Андрэй Караткевіч 02 Май 2018 15:59
"Иван Иванович" писал(а):
"Андрэй Караткевіч" писал(а):
100 адсоткаў."

а как понять тогда это :
- Наличие четырёх законодательно признанных языков не предполагает, что каждый швейцарец должен знать и говорить на всех: в большинстве случаев используются один-два языка."
Так гэта трэба разумець, што кожны швейцарэц не абавязаны размаўляць, а нават разумець усе афіцыйныя мовы.
Але абавязаны на іх размаўляць, калі хоча быць дзяржаўным служачым.

У нашых рэаліях гэта азначае, што кожны беларускі дзяржслужачы абавязаны размаўляць на беларускай мове.
Иван Иванович 02 Май 2018 15:55
"Андрэй Караткевіч" писал(а):
100 адсоткаў."

а как понять тогда это :
- Наличие четырёх законодательно признанных языков не предполагает, что каждый швейцарец должен знать и говорить на всех: в большинстве случаев используются один-два языка.
- Каждый кантон самостоятельно устанавливает в качестве официального тот язык, который считает наиболее распространённым на своей территории и признаваемым жителями кантонов. Согласно принципу территориальности, выходцы из иноязычных областей должны использовать для апелляций в местные органы власти тот язык, который распространён в кантоне.
и где говорится о необходимости знания четырех языков кем бы то ни было ?