2013-01-15 12:17:05
Футбол

ФК "Міёры". Андрэй Чарняўскі: мне адмовіліся прадаць развалены хлеў, на месцы якога хацеў пабудаваць гатэль для футбалістаў

ФК "Міёры". Андрэй Чарняўскі: мне адмовіліся прадаць развалены хлеў, на месцы якога хацеў пабудаваць гатэль для футбалістаўМіжсезонны спакой у беларускім футболе разбаўляўся не вельмi сенсацыйнымi навінамі пра пераходы гульцоў з аднаго клуба ў другі ды дэмаршам галкiпера БАТЭ Аляксандра Гутара. Аднак адбылася яшчэ адна падзея, якая ў чарговы раз прадэманстравала, што ў айчынным футболе практычна няма стабільных рэчаў. Прыйшла яна з далёкай правінцыі — Міёраў (так указвае сучасны правапіс, хаця Уладзімір Пірог падрабязна абгрунтаваў, што літара "і" ў назве горада залiшняя). ФК "Міёры", які можна было ставіць у прыклад тым, хто не верыць, што клуб можа існаваць без сур’ёзнай дзяржаўнай падтрымкі, знік з футбольнай мапы. Карэспандэнт pressball.by звярнуўся да Андрэя Чарняўскага — чалавека, які развіваў футбол у горадзе і ў літаральным сэнсе жыў камандай.

Андрэй, раскажыце, як так сталася, што футбольнага клуба "Міёры" больш няма?
Хутка будзе ўжо дваццаць гадоў, як я займаюся футболам у горадзе. І вось здарыўся такі момант, пра які цяжка нават гаварыць. За ўсе гэтыя гады я ніколі (падкрэсліваю — ніколі!) нічога не прасіў у гарадскіх улад. Калі ў мяне былі нейкія "лішнія" грошы, я іх таксама ўкладваў у каманду. Прычым не толькі ў дарослую — на мне ж яшчэ былі і ўсе ўзросты, пяць дзіцячых каманд. І другая каманда, якая гуляла на вобласці, і ветэранская. Займаўся і іншымі відамі спорту. Але зразумейце мяне правільна: апошні год "Міёры" выступалі на зусім іншым узроўні — гэта не чэмпіянат вобласці, а другая ліга, дывізіён з большымі патрабаваннямі. І, упэўнены, калі б гулялі ў другой лізе і ў новым сезоне — горад не дапамог бы нічым.

Я вырашыў займець сваю справу — папрасіў у горада прадаць мне хлеў, у якім нічога не робіцца ўжо пятнаццаць гадоў, ён проста стаіць. Там, мусiць, нават няма падлогі. Быў упэўнены, што прададуць. А мне глупства нейкае сказалі, што там будуць будаваць кавярню. Зразумейце правільна: мне пяты дзясятак, а за душой амаль нічога свайго няма. Ну, кватэра з машынай у Міёрах. Старэйшы сын на другім курсе, малодшы падрастае, а ім жа трэба дапамагаць. Пасля гэтай адмовы няма ніякага сэнсу надзяляць увагай гэты горад, нешта тут рабіць, раз такія да мяне адносіны.

Андрей Чернявский
Андрэй Чарняўскі

А які хлеў?
Стаіць у Міёрах развалены будынак, на месцы якога нічога не адбываецца. Непадалёк зямлю прадалі камусьці з прыезджых, а мне, карэннаму жыхару, прадаць развалены "хлеў" адмовіліся. Так што не бачу сэнсу далей нешта рабіць. Падыдзе да мяне калі-небудзь сын і спытае: "Тата, ты мне можаш дапамагчы?", а я што яму скажу?

Мяне здзівіла, што і галоўнага трэнера — Вячаслава Богуша — ніхто не затрымліваў. Зарплату яму плаціў у асноўным я, а нейкі мільён ён зарабляў і так, бо трэніраваў дзіцячыя групы. Я плаціў яму значна больш, а як іначай чалавек родам з Бабруйску будзе працаваць у нас у Міёрах? Я яму купіў машыну невялічкую і зняў кватэру, каб умовы для працы былі нармальныя. А ад горада ніякіх спроб затрымаць трэнера!

Нешта сказалі ў "вярхах" і пра маё рашэнне — "вось, не па-мужчынску паступіў, ды яшчэ выкінуў інфармацыю ў інтэрнэт". Я ніякую інфармацыю ў інтэрнэт не выкідаў — проста горад маленькі і адразу папаўзлі чуткі, што каманды не будзе. На мяне крыўдуюць, хаця я ў горада ніколі нічога не прасіў!

Пасля на пару тыдняў з’ехаў з горада, да слёз было крыўдна. Столькі было зроблена! У Міёрах хлопцы ўсіх узростаў ездзілі на любыя турніры, на якія іх толькі запрашалі. Гораду з насельніцтвам менш за 9 тысяч чалавек складана набіраць людзей, каб перамагаць на турнірах, але на "Скураным мячы" мы па рэспубліцы некалькі разоў займалі прызавыя месцы.

Той самы будынак, на месцы якога Андрэй Чарняўскі збіраўся пабудаваць гатэль
Той самы будынак, на месцы якога Андрэй Чарняўскі збіраўся пабудаваць гатэль

Давайце вернемся да таго разваленага будынка. Улады горада кажуць, што там будуць будаваць кавярню, хаця ніхто нічога не робіць. А пад што хацелі выкарыстаць зямлю вы, як гэта звязана з футбольнай камандай?
Я задумаў пабудаваць там гатэль для футбалістаў. І ў гэтым ёсць плюс! Шчыра скажу: калі б прыбытак быў 1000 долараў, то можна было, як кажа мой знаёмы, "шапку ўгору і нічога не рабіць". У мяне ёсць знаёмыя трэнеры ў Гродне, Брэсце. Ну хто паедзе ў Міёры, калі тут амаль няма дзе жыць? А ў звычайным гатэлі трэба плаціць шмат грошай. Калі юнацкія каманды едуць куды-небудзь на турнір, то бацькі часам скідваюцца на дарогу. А дзе жыць? Таму і міёрскія каманды едуць па Беларусі недалёка — у Паставы, Верхнядзвінск, Полацк, Наваполацк. Толькі на аднадзённыя турніры. А быў бы гатэль, каманды маглі б жыць у Міёрах. Я ўвогуле не бачу ніводнага мінуса ў пабудове на тым месцы.

Пры гатэлі было б значна лягчэй: каманда гуляе, а горад дае толькі па 20 тысяч на харчаванне. І ніхто не пацікавіўся, адкуль у каманды асноўныя грошы, хто іх выдзяляе! І так адбывалася ўсе 20 гадоў. Проста ў 2012-м грошай на клуб пайшло больш разоў у пяць-шэсць. Гэта ж другая ліга. Быў бы гатэль — гасцявыя дружыны маглі б прыязджаць за дзень і жыць. Зразумела, што я не пабудаваў бы яго за год, аднак паціху справіўся б з задачай. Але не далі, што тут зробіш.

Галоўны трэнер Вячаслаў Богуш сышоў з "Мiёраў" пасля таго, як даведаўся, што вы больш не будзеце займацца клубам?
Атрымліваецца, так. Пасля чэмпіянату сталі планаваць з ім падрыхтоўку да наступнага сезону. У другой лізе ўбачылі для сябе шмат новага і, што цікава, другую палову чэмпіянату правялі значна лепш за першую. У гэтым заслуга не толькі Стрыпейкіса, Сідарэнкава, якімі мы ўмацаваліся. Іншым футбалістам хапіла першай паловы, каб зразумець, што ўзровень футбола тут вышэй, чым на вобласці, і ў матчах не расслабішся. Пасля апошняга тура мы пачалі з трэнерам абмяркоўваць сітуацыю. Я адразу сказаў: "Слава, у мяне ёсць адна задума, калі яе не дазволяць рэалiзаваць, тады я не бачу сэнсу далей займацца справамі каманды". Як прадказальнікам быў: не дазволілі. Слава мяне падтрымаў і пакiнуў клуб.

Валерый Стрыпейкіс, напэўна, самы вядомы футбаліст "Міёраў" за ўсю гісторыю. Выступаў за клуб у 2012 годзе
Валерый Стрыпейкіс, напэўна, самы вядомы футбаліст "Міёраў" за ўсю гісторыю. Выступаў за клуб у 2012 годзе

Дык Вячаслаў Богуш паехаў у родны Бабруйск?
Не, у яго бацькі там жывуць. У Славы цяпер з’явілася шмат вольнага часу. Папрасіў мяне адпусціць яго на святы да сваякоў на Украіну. Я сказаў, што няма праблем. Пачаў эканоміць грошы. З-за пытанняў з галоўнай камандай дзіцячыя дружыны не паехалі ў Смаргонь, Гарадок, Наваполацк. Iх туды запрашалі на турніры. Ветэраны не паехалі на абласны чэмпіянат. Такія справы. Слава з’ездзіў на святы, я яму ўсё роўна буду плаціць зарплату. А там, магчыма, сам знойдзе сабе што-небудзь. Прынамсі, з Міёраў ён з’язджаць нікуды не збіраецца.

А мясакамбінат міёрскі не хацеў дапамагчы вам пабудаваць гасцініцу, пайсці да кіраўніцтва горада яшчэ раз?
Не. Зразумейце, гэта ж яго не датычыцца ніяк. Камбінат бедны, ён цягне на сабе ўвесь горад. Ён узяў на сябе абавязкі выплаціць за клуб 92 мільёны рублёў. Спрытна пачалі, праз прафсаюзы далі 5 мільёнаў, 5 мільёнаў даў сам мясакамбінат — так знайшлі грошы на заявачны ўзнос для другой лігі. А потым усё. Як павінны былі плаціць камандзе іншыя грошы — невядома. Гарантыйны ліст пісаў не я, а старшыня райвыканкама. Што будзе цяпер — загадка. Калі б я заставаўся ў клубе, мог бы заплаціць са сваёй кішэні — зарабіў бы і заплаціў. А тут я не ведаю, як яны будуць вырашаць праблему. Пісалі гарантыйны ліст у федэрацыю яны. Федэрацыя ж можа, напэўна, і ў суд падаць на іх. Тыя грошы, якія абяцаў я сам, плаціў футбалістам пасля кожнай гульні, без затрымак. А пра ўзносы доўгая тэма, хто там што абяцаў — пытанні паўставалі нават у чэмпіянаце вобласці, мне даводзілася са сваіх грошай плаціць узнос.

Дзе цяпер будуць футбалісты, якія гулялі ў "Міёрах"? Зразумела, што яны і без футбола маюць работу, але яны збіраюцца недзе працягваць кар’еру?
Хлопцы тэлефануюць мне, яны агаломшаны гэтай сітуацыяй. Камусьці прапануюць пераехаць у "Полацк", яшчэ ёсць варыянты працягу кар’еры. Нехта гуляе ў міні-футбол. Нашы футбалісты — вольныя людзі, у нас жа не было прафесійных кантрактаў, усе абаранялі колеры клуба праз узаемную павагу адзiн да аднаго.

Ці ёсць інфармацыя, што "Міёры" паспрабуюць захаваць, хоць ужо без вас? Можа, змогуць заявіць клуб хаця б на чэмпіянат вобласці?
Магчыма яны там наверсе і думаюць, што ім удасца захаваць каманду. Футбалісты свае ў нас былі, я набіраў першы ўзрост яшчэ ў 1988 годзе. З кожнага года па некалькі чалавек займаліся. Але ўсе гэтыя хлопцы выступаюць за мяне, разумеюць маю пазіцыю. Нехта з іх кажа: "Андрэй, буду гуляць за Верхнядзвінск на вобласці", нехта пераходзіць у міні-футбол. Віцебскія футбалісты, якія гулялі за "Міёры", таксама знойдуць варыянты для сябе.

Каб каманда існавала далей і выступала хаця б у чэмпіянаце Віцебскай вобласці, ёй патрэбны арганізатар. Ён павінен адказваць за каманду, адпраўляць яе на матчы. А ім зможа быць не кожны. Уявіце сабе: "за бортам" +30, а ў каманды каляндарны паядынак чэмпіянату ў Навалукамлi. Не кожны на яго паедзе, калі няма матывацыі, можна і на пляжы паваляцца. І добра мячы засталіся ад федэрацыі, дык трэба ж набыць яшчэ экіпіроўку і буцы! Арганізатар павінен і машыну запраўляць камандзе, калі спатрэбіцца. Гара задач! Узгадваю, як мы дабіраліся на гульні — нам давалі "Газель" некалькi разоў, а ў астатніх выпадках самі запраўлялі аўтобус альбо ехалі на выезды на сваіх машынах. І дзіцячыя каманды я вазіў за свой кошт на турніры — наймаў машыны, вёз на сваёй. А гэта рызыка. На спорткамітэт спадзявацца не трэба — там грошай няма. Ужо гадоў дзесяць яны нічога не набывалі — ні буцаў, ні экіпіроўкі.

Калектыўнае фота футбольнага клуба "Міёры"
Калектыўнае фота футбольнага клуба "Міёры"

Ну, калі за дваццаць гадоў, акрамя вас, не знайшлося чалавека, які хацеў бы падтрымліваць каманду, то наўрад ці за гэтую зіму нешта зменіцца.
Не ведаю, што будзе, ці знойдзецца арганізатар. Мне пару разоў дапамагалі мясцовыя камерсанты. Набывалі прызы, часта праводзілі добрыя турніры. Але кожны раз прасіць не будзеш. Калі нехта знойдзецца цяпер, то яму трэба будзе хадзіць і дамаўляцца з людзьмі па розных пытаннях. А хадзіць зможа не кожны — карона можа ўпасці! У мяне як было. Тэлефаную аднаму начальніку, прашу даць каток для ўкладкі поля. Дамовіліся. Да матча застаецца два дні, а ніякага катка ніхто не дае. Сам знаходзіў каток, за свае грошы запраўляў, плаціў чалавеку, які працуе на гэтым катку, каб зрабіў справу. Асабіста вырашаў праблемы. А ці пойдзе спецыяльна прызначаны чыноўнік у дарожнае ўпраўленне прасіць каток? Не. Бо карона на галаве.

Як зменіцца ваша жыццё без падтрымкі футбольнага клуба?
Сам для сябе я езджу, гуляю ў футбол у Полацку, Наваполацку. Будзе больш вольнага часу. Нядаўна прыбіраўся ў доме на балконе — гляджу, шэсць камплектаў формы засталося. А яшчэ дзіцячая! Дзіцячую забіраць не буду, няхай пацаны гуляюць за горад на сваіх турнірах, форма ім патрэбная. Да чэмпіянату ў другой лізе я рыхтаваўся загадзя, закупіў сем пар новых буцаў. А вось як атрымалася цяпер… Крыўдна, горка.

У вас ёсць нейкі бізнес, нейкае сваё прадпрыемства?
Не, зарабляю, як змагу, як бог пашле. Хацеў афіцыйна заняцца пабудовай гатэля, дык нават і гэтага не далі. Ёсць маленькі бізнес у Латвіі, але Беларусі ён не датычыцца.

Падагульняючы вашы словы, не знаходжу ў іх ніякага аптымізму адносна развіцця футбола ў Міёрах.
Аднаму дзіцячаму трэнеру я плаціў зарплату, а ён потым мне сказаў, што справіцца сам. Зараз у юнакоў займаюцца групы 1994, 1995, 1999, 2000 гадоў нараджэння. А вось групы 2001, 2002, 2003 гадоў не існуюць. Пакуль што. Можа, юнацкім групам прышлюць нейкага трэнера па размеркаванні, а можа і не. Праб’юцца пару разоў колькi хлопцы на "Скураны мяч", і больш нічога.

Чыноўнікі як жывуць. Калi іх не караюць за нейкія не зробленыя справы, то яны імі і не цікавяцца. Мясцовыя турніры яны будуць праводзіць, план па платных паслугах будуць выконваць, а іншае ім не трэба. Магчыма, зараз з маім сыходам ім стане лягчэй, тыя ж аўтобусы нікому не трэба даваць на гасцявыя матчы.



Комментарии (29)

Инженер Олег 26 Янв 2013 11:50
Власть в РБ коррумпирована, хотели за "хлев" откат получить, а этот парень даже об этом не подумал, поэтому его пробросили, а "продали" другому.
lipa1977 18 Янв 2013 23:45
"Buffo" писал(а):
Поражает категоричность, с которой люди не знакомые ни с человеком,ни с его делами поливают его грязью.
Любой в Миорах знает, что переоценить сделанное Чернявским А. для развития спорта в нашем городе невозможно!
Со стороны поверить в это сложно, поскольку ситуация для РБ
уникальная - человек не только на собственном интузиазме, но и за свой счет (!) на протяжении многих и многих лет финансировал развитие спорта в нашем городе.
За ФК "Миоры" в 2012 году играли футболисты, ранее выступавшие в лучших клубах страны и боролась наша команда не в первенстве области, которое ранее уже выигрывала, а республики, хоть и во второй лиге.
На стадион, болеть за команду, люди стали ходить семьями.
Наши детские команды занимают призовые места на республиканских соревнованиях.
Чернявский А. не только полностью финансировал приобретение формы и инвентаря, оплачивал работу тренеров, но и лично организовывал турниры и приобретал призы, которые местные руководители затем, с почетом, гордо вручали победителям.
Все что имел и на что мог Чернявский при этом рассчитывать - это
упоминание его имени при перечислении спонсоров.
Считаю - это немного и не желание этого двигало Чернявским А.
Думаю, что за деньги, которые он истратил на спорт в Миорах он
мог бы приобрести всю нашу набережную, а не одно несчастное здание, которое никого лет 10 не интересовало, пока Чернявский не решил построить гостиницу.
Опять же, в городе не так много зданий, которые не стыдно было бы показать кому-то приезжему, а Чернявский мог бы построить именно такое, которое бы дало еще и несколько рабочих мест.
Что касается здания, то сложно судить подходит ли оно для гостиницы. Суть проблему, считаю, не в этом. Здание не используется много лет и разрушается.
В нем уже бывали и бар и кафе, которые закрывались как убыточные. Убежден, что никакого кафе там не будут открывать, поскольку и те что есть (от РАЙПО) находятся далеко не в самом лучшем состоянии. Объяснений поведению местных властей
может быть два: или кто-то из местных чиновников имеет на здание свои виды, или как обычно: ни себе - ни людям.
К сожалению лично с Чернявским А. не знаком, но по настоящему испытываю к нему уважение.
Убежден, что большинство жителей города Миоры придерживаются аналогичных вышеизложенным взглядов."


Шикарно написанно

banany4
рот закрой шмара тупая
vik2508 18 Янв 2013 00:25
Полностью согласен с Buffo, очень все правильно изложил. И мне не понятно поведение местных властей. Так приятно было сходить посмотреть футбольный матч, порадоваться успехам и с гордостью всем рассказывать про достижения Миорского футбола. И кто был у руля, несомненно, Андрей Чернявский. И какая разница, где он работает, и чем занимается. Человек жертвовал свои деньги и личное время на людские нужды, для наших деток, для нашего досуга и т. д. Надеялся человек на понимание, а что получил – лицемерие, равнодушие и эгоизм. Зачем нам в Миорах еще один бар, чтоб народ спивался? Лучше чем еще один бар - забегаловку в Миорах строить, так в существующих порядок навели. Чем плохо если у футбольного клуба была своя гостиница. Непонятно, как некоторые прихвостни (как выше подмечено) еще здесь его в чем-то могут обвинять. Я думаю, если хотел бы он на этом денег "сколотить" нашел бы подход к местным властям. А может вас banany4 и dimos77 "душит жаба", раз вы такой бред здесь пишите. И ваш жизненный принцип: людское счастье - злорадство. И этот афоризм про вас: « Как часто тот, кто ест из чужой руки, ею потом и закусывает». Остается надеяться на понимание властей, может еще не поздно что изменить, ведь ФУТБОЛ - это ВСЕ, что было в Миорах.
SUS 17 Янв 2013 16:53
Похоже Чернявский чем-то сильно обидел banany4, либо banany4 работает в райисполкоме и пишет здесь бред лишь бы выгородить городские власти.

Цитата:
"Что сделал для команды абсолютно не волнует и жителей Миор скорее всего это волнует в последнюю очередь."

Ты это иди скажи родителям детей, которые занимались футболом.
qw-erty 17 Янв 2013 16:39
banany4 - прихвостень. что в жопу клюнулю так аж слюной забрызгал. если ты нихера не знаешь так чего ты слюной брызгаешь. я виже ты себе рекламу делаешь благодетель ты наш. раз такой умный приедь и в ложи бабло в команду или возьми и построй гостиницу а то только людей можешь обсирать, а на самам деле кишка тонка