2020-11-29 11:37:54
Футбол

"Веру, усё ў "Дынама" будзе файна ў наступным годзе". Перамога, якая не прынесла медалёў, i развiтанне Мiлеўскага з Брэстам  

"Веру, усё ў "Дынама" будзе файна ў наступным годзе". Перамога, якая не прынесла медалёў, i развiтанне Мiлеўскага з БрэстамКолькi слоў пра атмасферу заходняга дэрбі паміж брэсцкiм "Дынама" і гродзенскім "Нёманам", убачаную на ўласныя вочы.

Кожны заўзятар, якi хоць крыху арыентуецца ў беларускiх футбольных раскладах, ведае пра наэлектрызаванасць заходняга дэрбi. Што было казаць перад матчам 28 лiстапада, у якiм — паралельна з гульнёй "Тарпеда"-БелАЗа ў Вiцебску — вырашаўся лёс бронзы? Аднак да пачатку сустрэчы, калi на полi яшчэ не ляцелi iскры, абстаноўка вакол стадыёна была цiхаплыннай — гродзенскія i брэсцкiя заўзятары цёпла віталi адзін аднаго. Гродзенец Іван пракаментаваў гэта так:

— У нас з брэсцкімі заўзятарамі заўсёды былі нармалёвыя адносіны, мы ж усе "западэнцы"! А вось для футбольных каманд — так, гэта прынцыповая бойка. Чакаю ад "Нёмана" перамогі і бронзавых медалёў!

Iдзем далей — да фан-зоны "Брэсцкага", дзе супыняюцца многiя. Не дзiўна, бо тут арганізавана выстава, прысвечаная аднаму з лепшых футбалістаў у гісторыi чалавецтва Дыега Марадоне, які памёр 25 лістапада. Ганароваму старшыні брэсцкага "Дынама" было 60 год...



Аднак чым бліжэй быў стартавы свісток, тым меней станавілася людзей на фан-зоне, і толькi тата з дачкой да апошняга працягвалi гуляць у настольны футбол. Гэта былі брэстчане Уладзімір Анатольевіч і Кіра.

— Мы прыйшлі падтрымаць наша "Дынама"! — бадзёра сказала Кіра. — Цi лiчым мы "нашым" i "Рух"? Так, падтрымліваем усё, што звязана з Брэстам, у тым ліку і "Рух". І ўвогуле мы за прыгожы футбол! — дадаў Уладзімір Анатольевіч.

Тым часам матч пачаўся, і мы паспяшаліся на трыбуны, каб не прапусцiць нi аўтагол Юзапчука, нi гол Гардзейчука: пасля першай паловы iнтрыга трымалася на выбуховай адзнацы лiку 1:1. А на трыбунах пад "казырком" за матчам з цікавасцю назіраў i мужчына сталага веку, які прадставіўся Рыгорам i адказаў на пару пытанняў.

Ой, цябе яшчэ на свеце не было, а я ўжо заўзеў за "Дынама"! Мне 70, і прыкладна 50 я хажду на трыбуны.

Каго вылучыце ў гэтым складзе каманды?
Усё ж такі, напэўна, Мілеўскага — нягледзячы на тое, што
і ў яго гульні шмат мінусаў. Але як ён пасуе! Некаторыя яго пасы ўвогуле ідэальныя.

А "Рух" падтрымліваеце?
Канешне! Як не падтрымаць, ён жа таксама брэсцкі! Я заўзею і за "Дынама", і за "Рух". Але ўсё ж такі за "Дынама" — крыху больш.


Перапынак. Гледачы зноў пайшлі на фан-зону: хто за кавай, хто паразмаўляць з сябрамі і знаёмымі. Самай папулярнай тэмай было "як там грае Жодзіна"? Гэтым пытаннем цiкавiлася i заўзятарка "Дынама" Юлія:

Я буду вельмі радая бронзе нашай каманды. Шкада, што не золата, але і ўзяць бронзу было б файна.

А калі ў наступным годзе з каманды сыйдуць вядучыя гульцы, вы працягнеце заўзець за "Дынама"?
Канешне, і нават яшчэ больш. Безумоўна, той жа Мілеўскі вельмі класны футбаліст, які шмат зрабіў для каманды, але ён ўжо адыграў сваё. Зараз у "Дынама" ёсць топавыя маладыя гульцы — напрыклад, той жа Твэ. Сёння мы глядзелі за яго гульней і захапляліся. Веру, усё ў "Дынама" будзе файна ў наступным годзе. Я вельмі люблю гэты клуб і заўзею за яго даўно.


З пачатку другога тайма мы пайшлі да гасцявога фан-сектару, дзе пад кіраўніцтвам талісмана "Нёмана" Губі (алень Губерт — адзін з сiмвалаў Гродна) актыўна заўзелi за свой клуб гродзенцы.

— Мы прыехалі падтрымаць "Нёман" у апошняй гульні сезона, i хочам, каб клуб узяў бронзу! — у адзін голас сказалі Уладзімір, Ксенія і Вікторыя з Гродна.

Але з 67-й хвіліны матча бронза ад "Нёмана" пачала аддаляцца: забіў кумір брэстчан Арцём Мілеўскі. Госцi працягвалi гераічна спрабаваць адыграцца, але атрымалi яшчэ адзін гол ад паўабаронцы "Дынама" Арцёма Быкава ўжо ў дададзены час. Аднак перамога "Дынама" так і не прынесла яму бронзу, бо "Тарпеда" перамагло "Віцебск"...


Пасля фінальнага свістка гульцы "Дынама" вельмі цёпла развітваліся са сваімі заўзятарамі, бо, па чутках, у новым сезоне клуб чакаюць вялікія змены, і большая частка футбалістаў пакіне яго. Асабліва доўга развітваўся з брэсцкімі гледачамі лідар каманды Мілеўскі, які граў за "Дынама" з сярэдзіны 2017 года (з невялікай камандзiроўкай у Венгрыю ў канцы 2018-га).

Так, пакуль невядома, якімi будуць склады "Дынама" і "Нёмана" ў наступным годзе. Але зараз абедзве каманды паказвалі прывабны футбол і заслугоўвалі бронзу. Аднак лёс не прадкажаш: ён склаўся крыху інакш...


ДИНАМО Бр — НЕМАН — 3:1
Брест.
ОСК "Брестский". 2542 зрителя.
Судьи — А.Кульбаков, С.Теслюк (оба — Гомель), Д.Жук (Минск).
ДИНАМО Бр: Игнатович — Юзепчук, Веретило, Хачериди (Быков, 78), Печенин, Тве (Витус, 46), Кисляк (к), Кривец, Милевский (Седько, 94+), Гордейчук, Лаптев.
Запасные: Павлюченко, Ковальчук, Бакай, Седько, Савицкий.
НЕМАН: Курганский — Кантария, Васильев, Пасевич (Коваль, 75), Жуковский (к) (Рассадкин, 65), Слабашевич, Якимов, Стойкович, Марушич, Легчилин, Яблонский.
Запасные: Малиевский, Дударь, Шигайбаев, Мурачев, Лешко, Сучков, Яцкевич.
ГОЛЫ: 0:1 — Юзепчук (21, автогол). 1:1 — Гордейчук (22). 2:1 — Милевский (67). 3:1 — Быков (93+).
ПРЕДУПРЕЖДЕНИЯ: Милевский (25), Веретило (51), Игнатович (85).
Тренер брестского "Динамо": хочется поблагодарить наших болельщиков, которые на протяжении сезона в тяжелое время поддерживали команду






Фота аўтара и Генадзя Казлоўскага





Комментарии (0)