2020-08-02 10:38:43
Разное

Сем тысяч рублёў для Халадовіч. Што адбываецца на Беларускіх лёгкаатлетычных гульнях?

Сем тысяч рублёў для Халадовіч. Што адбываецца на Беларускіх лёгкаатлетычных гульнях?На стадыёне "Дынама" прайшоў другі дзень спаборніцтваў.

Пакуль увесь свет да стартаў падобнага кшталту толькі рыхтуецца, Беларусь ужо перайшла ад анлайн-"эвентаў" да галоўнага нацыянальнага турніру. У гэты раз, як ужо было падкрэслена, ён мае назву "Беларускія лёгкаатлетычныя гульні". У характэрным беларускім стылі тут вытрымана амаль усё. Нават дзяўчыны, якія вітаюць прадстаўнікоў СМІ каля цэнтральнай аркі, робяць гэта на мове. Уласная ініцыятыва, альбо загад адказных за гэта арганізатараў, застаецца здагадвацца. Ці наўпрост так сустракаюць таго, у каго ёсць вядомая з некаторых часоў белая адметнасць на руцэ. Але, як кажуць, прыемна.

Прыемна ўдвая было б, калі б аналагічным чынам дзейнічалі і супрацоўнікі міліцыі. Зрэшты, ёсць звычайная ветлівасць — і на тым "дзякуй".

Потым чапляеш акрэдытацыю — і бачыш, что і яна, што называецца, намякае. Вяроўка дзеля бэйджа стылізавана пад нейкі сялянскі водгук — выглядае не яскрава, аднак сваё і роднае.


На мове тут цалкам усё. Ад аб'яў, якія гучаць вельмі арганічна, да графікі, што зрабіць, напэўна, было не вельмі проста — прыйшлося папрацаваць. А спартсменаў жа дастаткова. Перад выступам кожнага — невялічкая біяграфічная даведка, гэтакае сціплае партфоліо — імя, узрост, вобласць, якую той ці іншы прадстаўляе, асабісты рэкорд і іншая інфармацыя. Пахвальна. Таксама і тое, што беларуская мова з вуснаў вядучых льецца надта добрая.

Наступны крок, здаецца, — наша музыка, якая будзе займаць заўзятараў падчас паўз. Бо ў суботу над стадыёнам былі хіты больш клубныя і замежныя. Тыповыя для любых стартаў, не абавязкова лёгкаатлетычных: "Eye of the tiger" Survivor, "I will survive" Глорыі Гейнар і гэтак далей.


Дарэчы, і не падчас паўз. Як заўсёды, мусіць на працягу нацыянальных лёгкаатлетычных спаборніцтваў, яна не сціхае наогул. Мабыць, толькі на непрацяглы час забегаў на кароткія дыстанцыі, калі спецыяльнаму чалавеку патрэбна здзейсніць стрэл у паветра, каб зрабіць адпаведны сігнал, што ўжо можна стартаваць.

Некалі маі калегі ў матэрыялах звярталі на гэта крытычную ўвагу, на што кіраўнік БФЛА Вадзім Дзевятоўскі адказваў. Маўляў, такая практыка шырока распаўсюджана на міжнародных турнірах, і тут яна нічым нікому не перашкаджае. Мабыць, і так. Але, трэба адзначыць, гучаць яна стала сапраўды цішэй. Так бы мовіць, прыслухаліся, адчулі.


Адным словам, цяжка сказаць, што яшчэ патрэбна было зрабіць, каб сталічны заўзятар выбраў у пятніцу, суботу і нядзелю ў якасці вольнага часу менавіта легкую атлетыку. Да таго ж улічваючы, што каляндар чэмпіянату Беларусі па футболе прадбачліва абышоў гульні ў Мінску ў 20-м туры. Здаецца, няма альтэрнатывы. Але якая-небудзь знайшлася. Бо кропкі грамадскага харчавання пераважна пустуюць — ніякай чаргі.

Дзяўчыны-прадаўцы не стаяць ля касы, а сядзяць непадалёк, гледзячы ў тэлефон. У лепшым выпадку, а да каго-небудзь і не дастукаешся — перашкаджаюць калонкі, адкуль гучыць J:Mors "Толькі ты не здавайся". Даводзіцца паклікаць, каб папрасіць напоі ды шашлыка. Кошт звычайны для тых, хто рэгулярны госць на падобных мерапрыемствах — напрыклад, "Гонкі легенд", этапаў Кубка свету па фрыстайле ды іншых.


Хопіць, вяртаемся на стадыён. На суботу, дарэчы, была запланавана найбольш аб'ёмістая за тры дні праграма. Нагадаем, для прызёраў БФЛА прадугледзіла прызавы фонд. У атлетаў няма магчымасцей зарабіць — асабліва, у тых вядомых і ўжо знакамітых, хто удельнічае ў міжнародных спаборніцтвах, — Брыльянтавая ліга стартуе на наступным тыднi. Дзякуй, будуць грошы за медалі на "Беларускіх лёгкаатлетычных гульнях".

За перамогу банк "Дабрабыт" паабяцаў 5 тысяч рублёў. За срэбра і бронзу, вядома, сума меншая. Існуе і дататковая магчымасць зарабіць — за так званы высокі вынік. То бок, калі тваі секунды, альбо мэтры недзе падобны да міжнароднага ўзроўню. Дзве тысячі рублёў атрымае той, хто быў бы з залатой узнагородай топ-старта.


Падавалася, гэта толькі фармальнасць. Эльвіра Герман, канешне, не мае суперніц у бар'ерным бегу, але не мае такога асабістага рэкорда. Максім Недасекаў прадэманстраваў 2,30, але барацьба за прызы ідзе на чэмпіянатах свету ці Алімпійскіх гульнях на крыху іншых высотах. Заставалася чакаць толькі Таццяну Халадовіч. І не дарэмна!

Таццяна ўжо ў першай спробе зрабіла нешта яскравае. 66,85 — гэта паказчык амаль на узрозўні асабістага рэкорда (крыху менш метра засталося, каб перавысіць). Але галоўнаў у іншым: гэта далей, чым першае месца на апошнім ЧС і нават АІ. Трэба лі казаць, што на стадыёне "Дынама" канкурэнтаў у Халадовіч не было? Дзяўчыны змушалі фіксаваць іх вынікі пераважна каля 50-54 метраў.


"На жаль, крыху не дасягнула да рэкорда Беларусі. Ён быў вельмі блізкі, таму засталіся змешаныя пачуцці. Што датычыцца цяперашняга сезона, то з ім ужо ўсе вядома. Зараз жадаю крыху адпачыць. Потым ужо буду рыхтавацца да Алімпіяды", — адзначыла Халадовіч.

Яна адпаведна мае права. Семь тысяч рублёў, пяць уласна за перамогу, дзве — за тое, што яна магла бы, так бы мовіць, быць у Токіа-2021, гледзячы на рэзультат.

Апроч яе, гэтакі максімум ніхто з спартсменаў не прадэманстраваў. Пакуль. Бо наперадзе нядзеля.



Комментарии (3)

Aron Munhauzen 02 Авг 2020 19:08
Цитата:
Апроч яе, гэтакі максімум ніхто з спартсменаў не прадэманстраваў.

Уровня "золото Рио-2016" больше не было, но еще были очень сильные результаты у парней в копье и на стометровке.
stratilat 02 Авг 2020 13:06
Семь тысяч и интервью в советской белоруссии
Тихонов 02 Авг 2020 12:06
Премиальные за олимпийского "золото", конечно заоблачные) Но хоть так...